Шарпілаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шарпілаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гомельскі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Шарпілаўка
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2009) 776
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2332
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Шарпі́лаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Шарпілаўка.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Іванаўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў складзе Лоеўскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Рэчыцкага раёна. З 15 студзеня 1964 года ў складзе Гомельскага раёна[1]. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дзятлавіцкага сельсавета (з вёскай Новыя Дзятлавічы)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 776 чалавек[3], з іх 92,7 % — беларусы, 4,8 % — рускія, 1,4 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.