Дзяніс Аляксандравіч Кандакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзяніс Аляксандравіч Кандакоў
Дата нараджэння 8 сакавіка 1980
Месца нараджэння Наваполацк, Віцебская вобласць
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера філалогія, літаратуразнаўства
Месца працы Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік Аляксандр Аляксандравіч Гугнін

Дзяніс Аляксандравіч Кандакоў (нар. 8 сакавіка 1980 года ў Наваполацку) — беларускі філолаг, літаратуразнавец, перакладчык, кандыдат філалагічных навук.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў ў 2002 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Замежныя мовы (французская і англійская)». У 2002-2005 гадах навучаўся ў аспірантуры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Літаратура народаў краін замежжа».

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасці «Літаратура народаў краін замежжа» абараніў 22 снежня 2005 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Творчасць Эжэна Іанэска ў кантэксце ідэйна-мастацкіх шуканняў еўрапейскай літаратуры XX стагоддзя». Навуковы кіраўнік - Аляксандр Аляксандравіч Гугнін.

У 2012-2013 гадах праходзіў стажыроўку ва ўніверсітэце «Новая Сарбона» (Парыж, Францыя), у 2015 годзе - у Ягелонскім універсітэце (Кракаў, Польшча).

З 2002 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. З'яўляўся выкладчыкам кафедры замежных моў, старэйшым выкладчыкам і дацэнтам кафедры сусветнай літаратуры і культуралогіі гісторыка-філалагічнага факультэта. Займаў пасаду адказнага сакратара прыёмнай камісіі ўніверсітэта. У 2015-2020 гадах займаў пасаду дэкана гісторыка-філалагічнага (пазней - гуманітарнага) факультэта гэтага ўніверсітэта. З восені 2020 года зноў працуе на пасадзе дацэнта кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Грамадска-палітычная пазіцыя

У жніўні 2020 года на фоне грамадска-палітычнага крызіса і пратэстаў супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў ў Беларусі ў знак пратэсту супраць дзеянняў уладаў сышоў з пасады дэкана гуманітарнага факультэта Полацкага ўніверсітэта, але застаўся працаваць ва ўніверсітэце на пасадзе дацэнта[1].

Навуковая дзейнасць

Даследуе гісторыю французскай літаратуры Новага і Найноўшага часу, франкамоўную літаратуру Беларусі, славянскую літаратуру на французскай мове, метадалогію літаратуразнаўчых даследаванняў і інш. Асобныя навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням рэцэпцыі французскай культуры ў краінах Усходняй Еўропы, літаратурнай і педагагічнай дзейнасці езуітаў на беларускіх землях у канцы XVIII – пачатку ХІХ стагоддзя і інш.

Узнагароды і прэміі

  • Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2015)
  • Прэмія «Крыніца ведаў» - лепшы малады вучоны Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (2014)

Бібліяграфія

Манаграфічныя выданні

  • Творчество Эжена Ионеско в контексте идейно-художественных исканий европейской литературы XX века / Д. А. Кондаков. - Новополоцк: ПГУ, 2008. - 187 с.

Выбраныя навуковыя артыкулы

  • Вобраз Полацка ў французскай драматургіі XIX стагоддзя / Д. А. Кандакоў // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2008. ― № 1. ― С. 133―136.
  • Творчасць Яна Баршчэўскага і французская гатычная проза: пастаноўка праблемы / Д. А. Кандакоў // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2010. ― № 1. ― С. 126―131.
  • Франкофония ордена иезуитов в Беларуси XVIII―XIX веков / Д. А. Кондаков // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2011. ― № 10. ― С. 2―9.
  • Вобраз саламандры ў еўрапейскіх літаратурах XVII ― першай паловы XIX стагоддзя і творах Яна Баршчэўскага / Д. А. Кандакоў // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2011. ― № 2. ― С. 2―8.
  • События 1812―1814 годов в стихотворениях полоцких иезуитов: поэтика и политика / Д. А. Кондаков // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2012. ― № 10. ― С. 2―8.
  • Панегирик полоцких иезуитов в честь П. Г. Лазарева и графа А. И. Ильинского: социально-культурный и политический контекст / Д. А. Кондаков // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2014. ― № 10. ― С. 2―7.
  • Франкамоўная літаратура Беларусі XVIII стагоддзя: да вызначэння поля даследаванняў / Д. А. Кандакоў // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2015. ― № 10. ― С. 2―7.

Вучэбна-метадычныя выданні

  • Эстетика: учеб.-метод. компл. / Д. А. Кондаков. - Новополоцк: ПГУ, 2007. - 162 с.

Спасылкі

Зноскі