Весялоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Весялоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Барысаўскі раён
Уключае 21 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Весялова
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 496
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222132
Код аўтам. нумароў 5

Весяло́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Весялова.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Велікастахаўскі сельсавет у складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вялікае Стахава. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Касцюкоўскага сельсавета[1]. 16 студзеня 1969 года ў склад Прыгараднага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Вялікае Стахава, Дудзінка, Ляшчыны, Прудок і Чырвоны Кастрычнік), у склад сельсавета з Кішчынаслабодскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Весялова, Вялікая Трасцяніца, Забалоцце, Звяняты, Крычына і Малая Трасцяніца), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Весялова, сельсавет перайменаваны ў Весялоўскі[2]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хаўхоліцкага сельсавета (11 населеных пунктаў: вёскі Востраў, Вярховіна, Дубовы Лог, Ельніца, Загор’е, Крацэвічы, Мсценне, Нежыцы, Рагатка, Хаўхоліца і Яблачына)[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 1496 чалавек[4], з іх 91,9 % — беларусы, 6,1 % — рускія, 0,9 % — украінцы[5].

Славутасці

На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца Мемарыяльны комплекс на Брылёўскім полі, які прысвечаны падзеям вайны 1812 года і пераправе Напалеона праз Бярэзіну. Штовосень праводзяцца гістарычныя рэканструкцыі.

У 2000 годзе на тым жа месцы археолагі знайшлі адзін з найбольш адметных манетна-рэчавых скарбаў эпохі вікінгаў на тэрыторыі Беларусі.

Помнікі

Помнік французскім воінам, якія загінулі на Брылёўскім полі падчас пераправы праз Бярэзіну 14-17 лістапада 1812-га года і магіла невядомага французскага салдата (пачатак 2000-х) Манумент у гонар 150-годдзя бітвы пры Бярэзіне (1962 год) Помнік рускім воінам, якія загінулі ў вайне 1812-га года (пач. ХІХ ст.; рэканструкцыя ХХ ст.)

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239)
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.