Перайсці да зместу

Лукомльскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лукомльскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чашніцкі раён
Уключае 29 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лукомль
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 797
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Луко́мльскі сельсавет[1]адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Лукомль.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чарэйскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чарэйскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Чашніцкага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Бешанковіцкага раёна[2], з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чашніцкага раёна. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чарэйскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Белая Царква, Болюта, Бярозкі, Гара, Канстанцінава, Навазёмава і Чарэя), у склад Антапольскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Восава і Жучкі)[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1797 чалавек[4], з іх 95,1 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,4 % — украінцы[5].

Населеныя пункты

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. С. 152, 166
  • Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года.. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 экз. С. 75