Забашавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Забашавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Барысаўскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Забашавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 28 мая 2013
Насельніцтва (2009) 969
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222117
Код аўтам. нумароў 5

Заба́шавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2000 года) вёска Забашавічы.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Забашавіцкі (Забашаўскі) сельсавет у складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. 23 жніўня 1937 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лозінскага нацыянальнага польскага сельсавета[1]. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Глівінскага сельсавета[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 969 чалавек[3], з іх 95,5 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 0,6 % — украінцы[4].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: аграгарадок Забашавічы, вёскі Забашэўка, Заручча, Засценак, Краснае, Мурашкі, Навішчына, Ніціеўшчына, Плоскае, Святое, Слабодка, Смолле, Устрона, Шабліншчына і хутар Рыбачнае.

Зноскі

  1. Пастанова Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР Аб ліквідацыі Лозінскага нацыянальна-польскага сельсовета Барысаўскага раёна ад 23 жніўня 1937 г. // Збор законаў і распараджэнняў Рабоча-Сялянскага Ўрада Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. — 1938, № 1.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1. С. 110
  • Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года.. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 экз. С. 137