Дакудаўскі сельсавет (Крупскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дакудаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Крупскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дакудава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 30 кастрычніка 2009
Насельніцтва (2009) 583
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Даку́даўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Дакудава.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Жаберыцкі (Малажаберыцкі) сельсавет у складзе Крупскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Малыя Жаберычы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі, з 18 чэрвеня 1927 года — у складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Крупскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 13 верасня 1982 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дакудава, сельсавет перайменаваны ў Дакудаўскі[1]. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Хацюхоўскага сельсавета[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 583 чалавекі[3], з іх 95,2 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 0,9 % — цыганы, 0,5 % — украінцы[4].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: аграгарадок Дакудава, вёскі Брышча, Вялікае Восава, Вялікія Жаберычы, Клён, Крыстопаўшчына, Малыя Жаберычы, Нявераўшчына, Прыклёнак і Шыялоўка.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 верасня 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 29 (1727).
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.