Нацкі сельсавет (Крупскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Крупскі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Нача
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 28 мая 2013
Насельніцтва (2009) 1 237
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

На́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Нача.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Крупскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі, з 18 чэрвеня 1927 года — у складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Крупскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ігрушкаўскага (4 населеныя пункты: вёскі Вострава, Дубешня, Кладзі і пасёлак Лянок) і Хацюхоўскага (7 населеных пунктаў: аграгарадок Нача, вёскі Барок, Заполле, Колас, Малое Восава, Плавучае Галае і Прыяміна) сельсаветаў[1].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1237 чалавек[2], з іх 91,9 % — беларусы, 5,2 % — рускія, 2,1 % — украінцы[3].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 2. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 334, 413