Ігрушкаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігрушкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Крупскі раён
Уключае 20 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ігрушка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 700
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Ігру́шкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларусь. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Ігрушка.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Ігрушкаўскі (Ігрушацкі, Ігрушаўскі) сельсавет у складзе Крупскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі, з 18 чэрвеня 1927 года — у складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Крупскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 5 мая 1962 года ў склад сельсавета з Халопеніцкага сельсавета пералічаны 8 населеных пунктаў (вёскі Актавія, Батуры, Ваўкавыск, Гута, Кругліца, Пярэсіка, Старая Пярэсіка і Узнацк), з Крупскага сельсавета — вёска Каменка[1]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Нацкага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Вострава, Дубешня, Кладзі і пасёлак Лянок)[2]. 20 верасня 2021 года скасавана вёска Батуры[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 1700 чалавек[4], з іх 94,0 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 0,4 % — украінцы[5].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 2. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 334