Іванычы
| Пасёлак гарадскога тыпу | |||||
| Іванычы | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Іваничі | |||||
|
|||||
| 50°38′23″ пн. ш. 24°21′37″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Валынская вобласць | ||||
| Раён | Уладзімірскі раён | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | 1545 | ||||
| ПГТ з | 1951 | ||||
| Плошча | 23,6 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 206 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 6200 чалавек (2022) | ||||
| Шчыльнасць | 287,5 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-3372 | ||||
| Паштовы індэкс | 45300 | ||||
| КААТУУ | 0721155101 | ||||
| Код КАТАТТГ | UA07020070010088055 | ||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Іванычы[1] (укр.: Іваничі) — пасёлак гарадскога тыпу у Валынскай вобласці Украіны, цэнтр Іванычаўскага раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя пісьмовыя згадкі пра паселішча адносяцца да 1545 г. У той час гэта была вёска ў Вялікім княстве Літоўскім. Пасля Люблінскай уніі 1569 г. Іванычы ўвайшлі ў склад Польшчы.
Згодна з рэестрам 1629 г., у той час у вёсцы знаходзілася 68 дамоў. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г. Іванычы ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі.
У 1899 г. у вёсцы была адкрыта першая царкоўна-парафіяльная школа, якую ў 1911 г. наведвалі 36 вучняў. Падчас Першай сусветнай вайны Іванычы былі захопленыя аўстра-венгерскімі войскамі, якія знаходзіліся там да канца 1918 г. А ў пачатку 1919 г. Іванычы зноў аказваюцца пад уладай Польшчы.
Апошнія прыватныя ўладальнікі Іванычаў - шляхціцы Верацкія. Апошні граф А.С. Верацкі (1857-1922 гг.) быў нашчадкам рыцараў-крыжакоў, да пачатку 1919 г. сам вёў адміністрацыйнае кіраванне вёскай.
20 верасня 1939 г. вёска, як і ўся Заходняя Украіна, уваходзіць у склад СССР. У 1940 г. у Іванычах пачаў працаваць сельскі савет народных дэпутатаў працоўных. У час Другой сусветнай вайны з 22 чэрвеня 1941 г. па 20 ліпеня 1944 г. Іванычы знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй.
У пасляваенны час у раёне моцна вырасла мясцовая прамысловасць і сельская гаспадарка. 10 сакавіка 1945 г. тут пачалося выданне раённай газеты. У студзені 1989 г. колькасць насельніцтва складала 7031 чалавек. У маі 1995 г. Кабінет міністраў Украіны зацвердзіў рашэнне аб прыватызацыі мясцовых райсельгастэхнікі, райсельгасхіміі і камбікормавага завода.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| ||||||
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2018 року — Київ: Держстат, 2018. Праверана 15 чэрвеня 2019.


