Локачы (Валынская вобласць)
| Пасёлак гарадскога тыпу | |||||
| Локачы | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Локачі | |||||
|
|||||
| 50°44′18″ пн. ш. 24°38′14″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Валынская вобласць | ||||
| Раён | Уладзімір-Валынскі раён | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | 1508 | ||||
| ПГТ з | 1940 | ||||
| Плошча | 2,4 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 211 м | ||||
| Водныя аб’екты | Luha-Svynoriika[d] | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 3800 чалавек (2018) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-3374 | ||||
| Паштовы індэкс | 45500 | ||||
| КААТУУ | 0722455100 | ||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Лакачы ці Локачы[1] (укр.: Локачі) — пасёлак гарадскога тыпу ў Валынскай вобласці Украіны, раённы цэнтр Лакачынскага раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першымі гістарычнымі ўладарамі мястэчка былі князі Глінскія. У перыяд гаспадарання Чартарыйскіх у Лакачах быў пабудаваны замак на балотах каля вёскі Козліў. Аб гэтым замку успамінае Ян Яблонскі - ваявода Валынскі ў 1545 годзе. Далей уладальнікамі мястэчка становяцца князі Сангушкі, якія з'явіліся на Валыні ў Камені-Кашырскім і Ратна ў 1441-1443 гадах. Самым вядомым з гэтага роду быў Раман Сангушко (1537-1571).
У 1625 годзе Лакачамі, якія ў той час ужо былі мястэчкам і мелі права на чатыры кірмашы, валодаюць шляхцічы Вільгі (герб Бонча). Насельніцтва займалася сельскай гаспадаркай. Налічвалася 173 двары. У 1793 годзе пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай, Лакачы, як і ўся Валынь, трапляюць пад панаванне Расіі. У 1812 годзе Лакачы былі захопленыя войскамі напалеонаўскай арміі.
У 1803 годзе было адкрыта прыходскае вучылішча, якое з-за недахопу сродкаў неўзабаве спыніла сваё існаванне. Толькі з 1817 года пачалося навучанне ў вучылішчы, вучылі на польскай і рускай мовах. Пасля рэформы 1861 года ў Локачах узнікаюць першыя прадпрыемствы. Дзейнічала дзве суконныя фабрыкі, цагляны завод. Сяляне займаліся саматужнымі промысламі, асабліва было развіта сталярная вытворчасць, выраб некаторых сельскагаспадарчых прылад, кавальская справа, ткацтва, гэтым займаліся ў кожнай гаспадарцы. Вырабы прадаваліся на мясцовых рынках і кірмашах, якія праходзілі ў Лакачах. Да 1917 года мястэчка уваходзіла ў Хараўскую воласць Уладзімір-Валынскага павета Валынскай губерні.
У 1917 годзе мястэчка ўваходзіць у склад Украінскай Народнай Рэспублікі.
У выніку паразы першых вызваленчых змаганняў з-за знешняй агрэсіі мястэчка адыходзіць да Польшчы, належаў гміне Хорув Гарохіўскага павету Валынскага ваяводства.
19 верасня 1939 года, згодна з пактам Молатава-Рыбентропа, у мястэчка ўвайшлі савецкія войскі.
23 чэрвеня 1941 года ў Лакачы без бою ўступілі немцы. Гітлераўцы арганізавалі ў Лакачах масавыя расстрэлы, падчас якіх знішчана 3667 асоб яўрэйскай нацыянальнасці. У Германію на катаржныя работы было вывезена 994 чалавек. У ліпені 1944 года ў Лакачах была ўсталяваная савецкая ўлада і пачалася гвалтоўная мабілізацыя.
З 24 жніўня 1991 года мястэчка ўваходзіць у незалежную Украіну.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»

