Благадатнэ (Валынская вобласць)
| Пасёлак гарадскога тыпу | |
| Благадатнэ | |
|---|---|
| укр.: Благодатне | |
| 50°39′ пн. ш. 24°16′ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вобласць | Валынская вобласць |
| Раён | Уладзімір-Валынскі раён |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Заснаваны | 1953 |
| Першая згадка | 1953 |
| Ранейшыя назвы |
да 2016 — Жоўтнэвэ |
| ПГТ з | 1956 |
| Плошча | 3,48 км² |
| Вышыня цэнтра | 213 м |
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 4500 [1] чалавек (2022) |
| Шчыльнасць | 1354 чал./км² |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +380-3344 |
| Паштовы індэкс | 45490 |
| КААТУУ | 0710745300 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Благадатнэ[2] (укр.: Благодатне) — пасёлак гарадскога тыпу ў Валынскай вобласці Украіны, падпарадкаваны Новавалынскаму гарадскому савету, да 2016 г. называўся Жоўтнэвэ (укр.: Жовтневе — «Кастрычніцкае»).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1953 годзе быў запраектаваны пасёлак, які пазней увайшоў у склад Новавалынскага гарадскога савета. Пасёлак пабудаваны на тэрыторыі вёскі Білычы Іванычаўскага раёна. Ён быў спецыяльна пабудаваны для працаўнікоў вугальных прадпрыемстваў — шахты № 6 (адкрылася ў 1956 годзе) і шахты № 7 (адкрылася ў 1957 годзе). 12 мая 2016 года ў адпаведнасці з законам аб дэкамунізацыі пасёлак перайменаваны ў Благадатнэ.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны за 12 км на паўднёвы ўсход ад Новавалынска, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Іванычы на лініі Чэрванаград — Уладзімір-Валынскі. Побач размешчаны вёскі Грыбовіца, Літавеж, Білычы.


