Турыйск (Валынская вобласць)
| Пасёлак гарадскога тыпу | |||||
| Турыйск | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Турійськ | |||||
|
|||||
| 51°05′ пн. ш. 24°32′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Валынская вобласць | ||||
| Раён | Ковельскі раён[d] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | 1097 | ||||
| ПГТ з | 1940 | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 5400 чалавек (2024) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-3363 | ||||
| Паштовы індэкс | 44801 | ||||
| Аўтамабільны код | AC | ||||
| КААТУУ | 0725555100 | ||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Турыйск[1] (укр.: Турійськ) — пасёлак гарадскога тыпу ў Валынскай вобласці Украіны, раённы цэнтр Турыйскага раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першае пісьмовае згадванне аб мястэчку датуецца 1097 годам у Несцераўскім летапісе «Аповесці мінулых гадоў».
У XI—XII стагоддзях мястэчка ўваходзіла ў склад Валынскага, а пасля — Галіцка-Валынскага княства. Затым — у Вялікім Княстве Літоўскім, Каралеўстве Польскім. У 1515 годзе Турыйск быў падораны каралём Жыгімонтам I Старым князю Сангушка. Пазней належаў Любамірскім, Асалінскім і інш. З гістарычных крыніц вядома, што на старым замчышчы яшчэ ў XV стагоддзі быў замак з цэлай сеткай падземных хадоў, спачатку драўляны, а затым каменны.
У 1759 годзе мястэчка атрымала магдэбургскае права ад караля Станіслава Аўгуста па просьбе ўладальніка.
У 1793 годзе Турыйск у складзе Валынскага намесніцтва (з 1795 года — губерні) увайшоў ў Расійскую імперыю, з 1921 года — у складзе Польшчы.
У верасні 1939 года ў мястэчка ўвайшла Чырвоная Армія. 20 студзеня 1940 года Турыйск стаў раённым цэнтрам УССР.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| ||||||
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]
Красныстаў, Польшча (2003)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»

