Перайсці да зместу

Устылуг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Устылуг
укр.: Устилуг

50°51′36″ пн. ш. 24°09′25″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Валынская вобласць
Раён Уладзімірскі раён
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1150
Першая згадка 1150
Горад з 1940
Плошча 4,03 км²
Вышыня цэнтра 188 ± 1 м
Водныя аб’екты Буг
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 2060 чалавек (2022)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-3342
Паштовы індэкс 44731
КААТУУ 0720510400
ustyluzka-gromada.gov.ua
Паказаць/схаваць карты
Устылуг (Украіна)
Устылуг
Устылуг

Устылуг[1] (укр.: Устилуг) — горад раённага значэння ва Уладзімір-Валынскім раёне Валынскай вобласці Украіны, на рацэ Заходні Буг у вусце ракі Луг (адсюль і назва горада).

Упершыню горад згадваецца ў 1150 годзе і звязаны з імем вялікага князя кіеўскага Ізяслава Мсціславіча. У 1240 годзе орды татара-манголаў цалкам разбурылі горад.

У перыяд Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай панавання на Валыні горад быў валоданнем многіх феадалаў, міжусобіцы паміж якімі вельмі перашкаджалі развіццю горада.

З 1793 года — мястэчка ва Уладзімір-Валынскім павеце Валынскай губерні Расійскай імперыі.

У 1921—1939 гадах — у Валынскім ваяводстве Польшчы.

З 14 лістапада 1939 года ў складзе СССР, з 1991 года — у незалежнай Украіне.

У горадзе знаходзіцца мытны пост і пункт пропуску на мяжы з Польшчай.