Іван Пятровіч Рэй

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Пятровіч Рэй
Імя пры нараджэнні Іван Пятровіч Рэй
Дата нараджэння 11 ліпеня 1930(1930-07-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 жніўня 2002(2002-08-20) (72 гады)
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр жывапіс
Вучоба
Узнагароды

Іва́н Пятро́віч Рэй (11 ліпеня 1930, вёска Падбулькова, Брэсцкі раён — 20 жніўня 2002) — беларускі жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1988).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1952 годзе Іванаўскае мастацкае вучылішча. У 1959 годзе атрымаў дыплом жывапісца ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Вучыўся ў І. Калашнікава, С. Цітова, І. Няфёдава, В. Цвіркі, А. Мазалёва. Дыпломная работа Івана Рэя «Ураджай», дзе ён упершыню ў пасляваенным беларускім мастацтве звярнуўся да мазаікі, знайшла многа прыхільнікаў. З 1959 года ўдзельнічае ў выстаўках.

У 19621965 гады Іван Пятровіч быў выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. З 1964 года член Беларускага саюза мастакоў.

Памёр 20 жніўня 2002 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Іван Пятровіч працаваў ў розных жанрах станковага жывапісу, у манументальна-дыкаратыўным мастацтве. Асноўныя тэмы творчасці — услаўленне народнага подзвігу ў Вялікай Айчыннай вайну, жыццё сучаснай вёскі, вобразы рабочых, калгаснікаў, дзеячаў беларускай гісторыі і культуры. Напісаў тэматычныя карціны: «Бацькоўскай славы вартавыя» (1970), «Прызванне», «Дзякуй, мама!» (1975), «З вогненнай вёскі» (1987), «Боль вогненных гадоў. Год 41-шы» (1984), «Зямля мая беларуская» (1985); пейзажы: «Івянец» (1973), «Плошча Перамогі» (1981), «Малінавы звон» (1983), «Апошні снег» (1985), «Ранішні прамень» (1988), «Беларуская восень» (1993), «На рацэ Свіслач», «Краявід з бярозкамі» (1995), «Блакітны ранак» (1997), «Замярзаючы стаў», «Лагодная зімка» (1999), «Вяча» (2001), серыі «Любімыя мясціны», «Поры года» (2000); партрэты, нацюрморты. Творчасць Івана Рэя значная духоўным запасам, аб’ёмнасцю любові і пастаяннай адданасцю патрыятычнай тэме.

Шэраг твораў Івана Рэя прысвечаны дзеячам беларускай літаратуры: «На радзіме Янкі Купалы» (1980), «Шлях паэта» (партрэт М. Багдановіча, 1981), «Якуб Колас» (1982), «Дунін-Марцінкевіч з дачкамі Камілай і Цэзарынай» (1983) і інш. Героі партрэтаў Івана Рэя кранаюць прастатой і чалавечнасцю, праўдай жыцця, унутранай сабранасцю, шчырасцю пачуццяў, трапнасцю характараў, іх нельга не заўважыць, нельга застацца абыякавым да іх лёсу.

Шмат часу мастак аддаваў пошуку кампазіцыйнай выразнасці і своеасаблівасці сваіх твораў. Станковым творам уласцівы гарманічная пабудова кампазіцыі, багацце тонавых нюансаў, тонкасць перадачы святло-паветранага асяроддзя.

Іван Рэй аўтар сграфіта «Спорт» у Беларускай акадэміі фізвыхавання і спорту (1963, з С. Мусінскім), вітражоў «Беларусь» для павільёна на міжнародным кірмашы ў Лейпцыгу і «Айчынная вайна» ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (1967, усе ў сааўт. з І. Эйдэльманам).

Творы Івана Рэя знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага саюза мастакоў, Міністэрства культуры Расіі, Літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, Беларускім музеі народнай архітэктуры і побыту, Віцебскім мастацкім музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 1988 годзе Івану Пятровічу прысвоена званне Заслужанага дзеяча мастацтваў БССР. За дасягненні ў галіне культуры Іван Рэй быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2001).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рэй Іван Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
  • Рей Иван Петрович // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) . — Мн.: БелЭн. — ISBN 978-985-11-0463-1.
  • Рей Иван Петрович // Республика Беларусь: Энциклопедия в 6 т. Т. 6: Пейзаж ― Снегирёв / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2008. — 748 с. ISBN 985-11-0341-1.
  • Рэй Іван Пятровіч // Беларускі саюз мастакоў. 1938—1998 : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1998. С. 467.
  • Шаблон:Крыніцы/Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі
  • Рей Иван Петрович // Художники Советской Белоруссии. Минск: Беларусь, 1976. С. 296.
  • Iван Рэй. Жывапіс = Ivan Rey. Painting: [альбом]/ аўт. тэксту i склад. Г. А. Фатыхава. — Мінск, 2001. — 45 с. : іл.
  • Салавей, Л. Ф. Іван Рэй : [альбом] / Ларыса Фёдараўна Салавей. — Мінск : Беларусь, 1990. — 45 с. : іл.
  • Медвецкий, С. Тема и ее образное воплощение в белорусской станковой живописи 1960-х годов / С. Медвецкий // Белорусская тематическая живопись 1960-1990-х годов: пособие. Минск, 2006. С. 8-16. Из содерж.: И. Рей. С. 16.
  • І. П. Рэй : ["Партрэт калгасніка"] // Сучасны беларускі партрэт. Мінск : Беларусь, 1982. С. 29.
  • І. П. Рэй : ["Хата Янкі Купалы"] // Беларускі пейзажны жывапіс. Мінск: Беларусь, 1982. С. 125.
  • Карнач, П. А. Шчодрасць сэрца / П. А. Карнач // Выяўленчае мастацтва Беларусі. Мінск : Беларусь, 1981. С. 96-104.
  • Бензярук, Р. На зямлi Iвана Рэя /Расціслаў Бензярук // Народная трыбуна. 2011. 26 сакавіка. С. 3.
  • Бадак, А. Иван Рей (1930—2002) / А. Бадак // Нёман. 2010. № 9. С. 2.
  • Селицкая, Л. И светлячка дрожащее мерцанье… / Л. Селицкая // Советская Белоруссия. 2004. 16 ноября.
  • Ераминок, В. Сохранить память о художнике / В. Ераминок // Заря. 2004. 3 января. С. 8.
  • Бензярук, Р. На зямлi Iвана Рэя : [пра радзiму мастака I. П. Рэя вёску Булькова Брэсцкага раёна]/ Расціслаў Бензярук // Сельская праўда (Жабiнка). 2003. 4 чэрвеня.
  • Барысюк, У. Напiсанае застаецца : [пра мастака І. Рэя] / Уладзімір Барысюк // Заря над Бугом (Брест). 2002. 7 сентября.
  • Ераминок, В. «Он в живописи поэт с большой буквы» / В. Ераминок // Заря. 2002. 16 июля.
  • Салавей, Л. Вайна мае забрала сны… : [пра творчасць жывапісца І. Рэя] / Ларыса Салавей // Мастацтва Беларусі. 1985. № 9. С. 16-18.
  • Рей Иван Петрович[Электронный ресурс] // Белорусский союз художников. Художественная галерея Беларт 2010. Режим доступа: http://www.bel-art.by/
  • Селицкая, Н. Л. Специфика художественно-образной интерпретации пространства в белорусской пейзажной живописи 1960-1970-х гг. [Электронный ресурс]/ Н. Л. Селицкая //Национальный художественный музей Республики Беларусь, 2010—2015. — Из содерж.: И. Рей. Режим доступа:http://www.artmuseum.by/

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]