Іван Сямёнавіч Жарыкаў
Іван Сямёнавіч Жарыкаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 верасня 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 ліпеня 2003 (81 год) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | ветэрынар |
Навуковая сфера | ветэрынарыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды |
Іван Сямёнавіч Жа́рыкаў[1] (15 верасня 1921, вёска Хацілавічы, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласць — 3 ліпеня 2003) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1976), прафесар (1977). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Хацілавічы (зараз у Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). Скончыў 7 класаў школы ў вёсцы Сакольнічы і ў 1937 годзе восьмы клас сярэдняй школы ў Крычаве[2]. Паступіў у Чэрыкаўскі ветэрынарны тэхнікум, які скончыў у 1941 годзе і працаваў памочнікам ветэрынарнага ўрача Крычаўскага райздраўаддзела[2]. Быў прызваны ў Чырвоную Армію ў ліпені 1941 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны на Заходнім, Варонежскім, Цэнтральным, 1-м Украінскім і 4-м Украінскім франтах[2]. У 1946—1948 гг. праходзіў навучанне ў Ваенна-ветэрынарнай акадэміі Савецкай Арміі. Скончыў ветэрынарны факультэт Маскоўскай ветэрынарнай акадэміі ў 1951 годзе. З 1951 па 1953 год выкладаў спецыяльныя дысцыпліны ў ветэрынарна-заатэхнічным тэхнікуме ў горадзе Клімавічы. У 1953—1957 гг. займаў пасаду інструктара сельскагаспадарчага аддзела ў апараце ЦК КПБ. У 1957—1991 гг. у Беларускім НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага (у 1957—1960 гг. вучоны сакратар, 1960—1962 гг. аспірант). У 1962 годзе абараніў дысертацыю і атрымаў ступень кандыдата біялагічных навук. З 1962 года працаваў у Беларускім навукова-даследчым ветэрынарным інстытуце, займаў пасады малодшага, старэйшага навуковага супрацоўніка, з 15 мая 1962 года — старэйшага навуковага супрацоўніка па спецыяльнасці «Паразіталогія», з 1965 года — загадчыка аддзелам радыебіялогіі[2]. З 1966 года І. С. Жарыкаў на пасадзе начальніка Галоўнага ўпраўлення па падрыхтоўцы кадраў Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР[2]. У сакавіку 1968 прызначаны дырэктарам Беларускага навукова-даследчага ветэрынарнага інстытута, якую займаў да 30 чэрвеня 1988 года. Да 2000 года года ўваходзіў у склад вучонага савета інстытута па абароне дысертацый[2].
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]М. С. Жарыкаву належаць навуковыя працы па асновах прафілактыкі паразітозаў сельскагаспадарчых жывёл. Распрацаваў і ўкараніў у вытворчасць меры барацьбы з трэматадозамі жвачных жывёл, рэкамендацыі па абеззаражванню гною з выкарыстаннем радыебіялагічных метадаў і інш. З’яўляўся навуковым кіраўніком праблемы «Разработать и внедрить новые эффективные меры и средства борьбы с ин-фекционными, инвазионными и незаразными болезнями животных»[2].
Аўтар 120 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій, 8 вынаходніцтваў і 4 рацыяналізатарскіх прапаноў[2]. Сярод апублікаванага:
- Фасциолез сельскохозяйственных животных и борьба с ним. — 1962.;
- Биологические основы борьбы с трематодозами животных. — Мн., 1977.;
- Гельминтозы жвачных животных. — Мн., 1977. (разам з Ю. Р. Ягоравым);
- Профилактика болезней жвачных на комплексах и фермах / И. С. Жариков, Р. Г. Баширов, В. А. Хацкевич; ред. И. С. Жариков — Мн.: Ураджай, 1978.;
- Экономическая эффективность ветеринарных мероприятий. — Мн. 1981. (у сааўтарстве);
- Биологически активные вещества и растения в профилактике паразитов / И. С. Жариков, М. В. Якубовский, С. С. Липницкий. — Мн.: [б. в.], 1986. — 136 с.
Пад кіраўніцтвам І. С. Жарыкава падрыхаваны 10 кандыдатаў навук[2].
Праводзіў значную грамадскую дзейнасць. Абіраўся дэпутатам Мінскага раённага і Мінскага абласнога Саветаў дэпутатаў, членам Мінскага раённага і Мінскага абласнога камітэтаў КПБ. Быў членам секцыі гельмінталогіі Аддзялення ветэрынарыі УАСГНІЛ, міжведамаснага савета па сельскай гаспадарцы пры Савеце міністраў БССР, старшынёй праблемнага савета па каардынацыі навукова-даследчай работы па ветэрынарыі ў БССР, членам вучонага савета секцыі «Природная очаговость болезней» Акадэміі навук СССР, ветэрынарнай секцыі навукова-тэхнічнага савета Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР, старшынёй прэзідыума Мінскай абласной арганізацыі таварыства «Веды», членам праўлення рэспубліканскай арганізацыі таварыства «Веды»[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені.
- Ордэн Чырвонай Зоркі.
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.
- Медаль «За адвагу» (1944[3]).
- 2 Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР.
- Медалі.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
- ↑ а б в г д е ё ж з і К 80-летию со дня рождения доктора ветеринарных наук, профессора, заслуженного деятеля науки БССР Ивана Семеновича Жарикова (руск.)
- ↑ Праект «Память народа» (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Жарыкаў Іван Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 426—427.
- Жарыкаў Іван Сямёнавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 278.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Жариков, Иван Семенович (кандидат биологических наук; доктор ветеринарных наук; 1921—2003)(недаступная спасылка) (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- К 80-летию со дня рождения доктора ветеринарных наук, профессора, заслуженного деятеля науки БССР Ивана Семеновича Жарикова // Республиканское научно-исследовательское дочернее унитарное предприятие «Институт экспериментальной ветеринарии им. С. Н. Вышелесского» (руск.)
- Нарадзіліся 15 верасня
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Чэрыкаўскім павеце
- Памерлі 3 ліпеня
- Памерлі ў 2003 годзе
- Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага НАНБ
- Дактары ветэрынарных навук
- Прафесары
- Выпускнікі Маскоўскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогіі
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Крычаўскім раёне
- Ветэрынары Беларусі
- Ветэрынары СССР
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны