Ігар Аляксандравіч Лосік
Ігар Аляксандравіч Лосік | |
---|---|
Род дзейнасці | блогер, журналіст, дысідэнт |
Дата нараджэння | 20 мая 1992[1] (32 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Беларусь |
Жонка | Дар’я Ласякова |
Дзеці | дачка Паўліна |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Ігар Аляксандравіч Лосік (нар. 20 мая 1992; Баранавічы) — беларускі блогер, аўтар старонкі ў Twitter, рэдактар канала ў Telegram «Беларусь головного мозга», палітычны зняволены.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 20 мая 1992 года ў Баранавічах. У 2009 скончыў баранавіцкую сярэднюю школу № 16. У 2015 скончыў Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «філалогія і выкладанне замежнай мовы». У 2015—2016 гадах атрымліваў журналісцкую стыпендыю імя Вацлава Гавела[2]. Па спецыяльнасці не працаваў — яму выдадзены свабодны дыплом, бо ў БДУ не знайшлі работы па месцы жыхарства.
У 2011 годзе Ігар Лосік стаў адным з адміністратараў руху «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі»[3]. Менавіта ён прапанаваў ідэю мірных маўклівых пратэстаў. Пасля першых паспяховых акцый пратэсту Ігарам зацікавіліся супрацоўнікі КДБ, і Ігар спыніў свой удзел у праекце[4].
З лютага 2013 вёў Твітэр-акаўнт «РБ головного мозга». З кастрычніка 2014 публікаваў артыкулы ў Радыё «Свабода» ў якасці спецыяліста па сацыяльных сетках. З 15 мая 2016 пачаў весці канал «Беларусь головного мозга» ў тэлеграме.
Палітычны пераслед
[правіць | правіць зыходнік]Лосіка затрымалі 25 чэрвеня 2020 года ў Баранавічах. Падчас ператрусу ў яго кватэры канфіскаваны ноўтбук, камп’ютар і тэлефон[5][6]. На блогера завялі крымінальную справу па артыкуле 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Праваабарончыя арганізацыі «Вясна» і Amniesty International прызналі Лосіка палітычным зняволеным і вязьнем сумлення адпаведна[7][8]. 9 ліпеня 2020 года шэфства над палітвязнем узяў Мануэль Сарацын, дэпутат Бундестагу[9][10].
Пасля ўтрымання ў ІЧУ Лосіка адправілі ў СІЗА-1 у Мінску, а 18 жніўня стала вядома аб пераводзе ў жодзінскае СІЗА.
Галадоўка
[правіць | правіць зыходнік]15 снежня 2020 года стала вядома, што Ігару прад’явілі новыя абвінавачванні па п. 13 ч. 2 ст. 293 УК РБ «Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках». У знак пратэсту Лосік аб’явіў бестэрміновую галадоўку. Дар’я Лосік падтрымала мужа і таксама заявіла аб галадоўцы.
- На 6 дзень Дар’я аб’явіла аб вымушаным спыненні галадоўцы з-за ціску на сям’ю[11];
- На 36 дзень стан Ігара пагоршыўся[12];
- На 42 дзень Ігар спыніў галадоўку[13].
11 сакавіка 2021 года пасля новых абвінавачванняў з боку праваахоўных органаў Ігар Лосік на вачах даследчага спрабаваў парэзаць рукі і абвясціў сухую галадоўку. За адказ ад ежы яго памясцілі ў карцэр. 15 сакавіка Ігар спыніў галадоўку[14].
Прысуд
[правіць | правіць зыходнік]14 снежня 2021 года Лосік быў асуджаны па справе Ціханоўскага на 15 год калоніі ўзмоцненага рэжыму[15].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Бацькі Ігара Лосіка працуюць у «Белтэлекаме».
Блогер жанаты, з жонкай Дар’яй Ласяковай пазнаёміўся падчас вучобы ў 2009 годзе — па ліставанні ва VK. Ажаніліся яшчэ студэнтамі. У 2018 годзе ў Ігара Лосіка нарадзілася дачка Паўліна[16].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]25 сакавіка 2023 года ўзнагароджаны медалём ордэна Пагоні[17].
Зноскі
- ↑ а б https://prisoners.spring96.org/ru/person/ihar-losik
- ↑ Прыём заявак на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гаўла (да 11 жніўня) Архівавана 21 кастрычніка 2020. Беларуская асацыяцыя журналістаў
- ↑ «Один из героев года — блогер Игорь Лосик @belamova». Наша Ніва
- ↑ «Акция молчаливого протеста прошла в Беларуси. Хлопки были, задержаний не было» Архівавана 10 лютага 2021.. TUT.BY
- ↑ У администратора Телеграмм-канала «РБ головного мозга» Игоря Лосика — обыск. Архівавана 10 лютага 2021. Белорусская ассоциация журналистов.
- ↑ На администратора телеграм-канала «Беларусь головного мозга» завели дело об организации массовых беспорядков. Meduza.
- ↑ Правозащитники признали Игоря Лосика политзаключенным. Праваабарончы цэнтр «Вясна».
- ↑ BELARUS: GROWING CRACKDOWN ON HUMAN RIGHTS AHEAD OF PRESIDENTIAL ELECTION Архівавана 22 жніўня 2020.
- ↑ #WeStandBYyou (англ.). Libereco – Partnership for Human Rights (9 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021. Праверана 9 верасня 2021.
- ↑ Hungerstreik beendet: Solidarität mit politischen Gefangenen in Belarus! (ням.). Фонд Генрыха Бёля (27 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2021. Праверана 9 верасня 2021.
- ↑ «Уже не знаем, какие доводы приводить». Дарья Лосик проведала мужа, который 39 дней голодает в тюрьме. Архівавана 10 лютага 2021. naviny.by
- ↑ «Начались проблемы со здоровьем, скачет давление». Игорь Лосик голодает уже 36 дней. Наша Ніва.
- ↑ Занько, Настасья; Ошуркевич, Татьяна. Игорь Лосик прекратил голодовку. Он отказывался от еды 41 день. Onliner.by
- ↑ Игорь Лосик прекратил голодовку, он в карцере. REFORM.by
- ↑ Шестерых белорусов осудили на сроки от 14 до 18 лет. Вот за что horki.info
- ↑ «Жена политзаключенного Игоря Лосика: „Когда муж увидит дочь, будет в шоке“». Архівавана 10 лютага 2021. TUT.BY
- ↑ Новыя ўзнагароджаньні Мэдалём Ордэну Пагоні 25.3.2023
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Асобы
- Нарадзіліся 20 мая
- Нарадзіліся ў 1992 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавічах
- Выпускнікі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя медалём ордэна Пагоні
- Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення арганізацыяй Amnesty International у Беларусі
- Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»
- Блогеры Беларусі