Ігар Мікалаевіч Заяц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Ігар Заяц
Поўнае імя Ігар Мікалаевіч Заяц
Нарадзіўся 8 студзеня 1999(1999-01-08)[1] (24 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 181 см
Вага 85 кг[1]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Слуцк
Нумар 16
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2022 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2019   Беларусь Смалявічы 25 (0)
2020—2021   Беларусь Гомель 42 (0)
2022   Беларусь Слуцк 13 (0)
2023— Беларусь Слуцк
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 студзеня 2023.

Ігар Заяц (нар. 8 студзеня 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Слуцк».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у МТЗ-РІПА, пазней трапіў у структуру мінскага «Дынама», дзе з 2017 года выступаў за дубль. У лютым 2019 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Смалявічы», дзе стаў трывалым іграком стартавага складу, дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

У лютым 2020 года на правах арэнды далучыўся да «Гомеля»[2]. У гомельскім клубе таксама замацаваўся ў аснове і дапамог яму вярнуцца ў элітны дывізіён. Па заканчэнні арэнды ў снежні 2020 года пакінуў «Гомель»[3], у пачатку 2021 года трэніраваўся з дублем «Дынама», а ў лютым 2021 года зноў быў арандаваны гомельскім клубам[4]. 13 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць брэсцкага «Руха» (1:1), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. У далейшым працягваў выступаць у стартавым складзе, пазней стаў часам выхдзіць на замену. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Дынама»[5]. У першай палове 2022 года трэніраваўся з асноўнай камандай дынамаўцаў, але выхадзіў на поле толькі ў дублі.

У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Слуцк»[6], дзе хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды пакінуў слуцкі клуб[7], аднак у студзені 2023 года, пакінуўшы «Дынама», падпісаў паўнавартаснае пагадненне са «Слуцкам»[8].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Дынама Беларусь 12 1
2018 дубль Дынама Беларусь 24 4
2019 Д2 Смалявічы Беларусь 25 0
2020 Д2 Гомель Беларусь 19 0
2021 Д1 Гомель Беларусь 23 0
2022 (1) дубль Дынама Беларусь 3 0
2022 (2) Д1 Слуцк Беларусь 13 0

Зноскі