Кірыл Аляксандравіч Ермаковіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Футбол
Кірыл Ермаковіч
Поўнае імя Кірыл Аляксандравіч Ермаковіч
Нарадзіўся 11 студзеня 1999(1999-01-11)[1] (23 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 181 см
Вага 74 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Гомель
Нумар 27
Маладзёжныя клубы
2015—2016 Расія Краснадар
Клубная кар’ера[* 1]
2016—2019 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2019   Беларусь Белшына (Бабруйск) 15 (1)
2020 Беларусь Гомель 9 (3)
2020 Беларусь Крумкачы (Мінск) 11 (2)
2021 Беларусь Віцебск 26 (0)
2022— Беларусь Гомель
Нацыянальная зборная[* 2]
2017 Беларусь Беларусь (да 19) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 сакавіка 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 сакавіка 2022

Кірыл Ермаковіч (нар. 11 студзеня 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гомель». Сын беларускага футбаліста і трэнера Аляксандра Ермаковіча.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у школе клуба «Мінск», на юнацкім узроўні выступаў таксама за мінскае «Дынама» і барысаўскі БАТЭ. У 2015 года далучыўся да акадэміі расійскага «Краснадара», дзе выступаў на працягу 1,5 гадоў. У кастрычніку 2016 года вярнуўся ў Беларусь і быў заяўлены за дубліруючы склад БАТЭ[3]. У наступныя гады замацаваўся ў складзе дубля. 17 лістапада 2018 года дэбютаваў у асноўнай камандзе барысаўчан, калі выйшаў у стартавым складзе матча Кубка Беларусі супраць «Гарадзеі» (0:0, па пенальці 4:2) і быў заменены ў другім тайме.

Сезон 2019 пачынаў у дублі БАТЭ, аднак ужо ў красавіку быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну»[4]. У складзе бабруйскай каманды часцей выхадзіў на замену, па выніках сезона 2019 дапамог «Белшыне» выйсці ў Вышэйшую лігу. У лютым 2020 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[5], аднак у ліпені пакінуў клуб[6] і ў жніўні папоўніў склад «Крумкачоў»[7], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену.

У студзені 2021 года пачаў трэніравацца з «Віцебскам» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[8]. У сезоне 2021 рэгулярна з’яўляўся на полі, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з віцебскім клубам[9], аднак ужо ў сакавіку пакінуў «Віцебск» і далучыўся да «Гомеля», падпісаўшы двухгадовы кантракт[10].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2017 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2016 (2) дубль БАТЭ Беларусь 3 0
2017 дубль БАТЭ Беларусь 23 6
2018 дубль БАТЭ Беларусь 24 6
2019 (пач.) дубль БАТЭ Беларусь 2 1
2019 Д2 Белшына Беларусь 15 1
2020 (1) Д2 Гомель Беларусь 9 3
2020 (2) Д2 Крумкачы Беларусь 11 2
2021 Д1 Віцебск Беларусь 23 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]