Уладзіслаў Аляксандравіч Яцкевіч
Поўнае імя | Уладзіслаў Аляксандравіч Яцкевіч | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
29 верасня 1998[1] (24 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 190 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 85 кг[2] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Нумар | 17 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Уладзіслаў Яцкевіч (нар. 29 верасня 1998) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Слуцк».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец ДЮСШ горада Смаргонь, дзе займаўся да 12 гадоў. Пазней быў запрошаны ў салігорскі «Шахцёр», выступаў за юнацкія каманды клуба. У 2015 годзе вярнуўся ў «Смаргонь», за якую стаў гуляць у Першай лізе, пераважна выходзячы на замену. У сакавіку 2017 года падоўжыў кантракт са смаргонскім клубам[3]. У сезоне 2017 замацаваўся ў стартавым складзе і стаў адным з асноўных ігракоў смаргонцаў.
З пачатку 2018 года трэніраваўся ў складзе «Баранавічаў», з трэнерам гэтага клуба Іванам Крутавым працаваў у салігорскім «Шахцёры». У лютым 2018 года падпісаў кантракт з баранавіцкім клубам[4], аднак ужо ў ліпені таго ж года вярнуўся ў «Смаргонь»[5].
У ліпені 2019 года стала вядома, што Уладзіслаў пакідае смаргонскі клуб і працягне кар’еру ў гродзенскім «Нёмане»[6]. У жніўні афіцыйна перайшоў у гродзенскі клуб, падпісаўшы трохгадовы кантракт[7]. У Вышэйшай лізе дэбютаваў 16 жніўня 2019 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць «Іслачы» (1:1). Выступаў пераважна за дубль гродзенцаў, у асноўнай камандзе звычайна зрэдку выхадзіў на замену.
У лютым 2021 года на правах арэнды далучыўся да «Смаргоні»[8]. Стаў трывалым іграком стартавага складу, але не выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смаргонь»[9].
У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з «Нёманам»[10]. З лютага знаходзіўся на праглядзе ў «Слуцку», які ў сакавіку арандаваў абаронцу[11]. У пачатку сезона выхадзіў на поле ў складзе слуцкай каманды, а з мая выбыў з-за траўмы і больш не гуляў. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды пакінуў слуцкі клуб[12], Аднак тады ж скончыўся і кантракт з «Нёманам», і ў студзені 2023 года абаронца падпісаў паўнавартаснае пагадненне са «Слуцкам»[13].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
8 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Гібралтара (10:0) і быў заменены ў другім тайме.
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2015 | Д2 | Смаргонь | ![]() |
10 | 0 |
2016 | Д2 | Смаргонь | ![]() |
8 | 0 |
2017 | Д2 | Смаргонь | ![]() |
28 | 3 |
2018 (1) | Д2 | Баранавічы | ![]() |
9 | 0 |
2018 (2) | Д2 | Смаргонь | ![]() |
7 | 0 |
2019 (1) | Д2 | Смаргонь | ![]() |
11 | 0 |
2019 (2) | Д1 | Нёман | ![]() |
6 | 0 |
2020 | Д1 | Нёман | ![]() |
6 | 0 |
2021 | Д1 | Смаргонь | ![]() |
26 | 1 |
2022 | Д1 | Слуцк | ![]() |
6 | 0 |
Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[14].
Зноскі
- ↑ Vladislav Yatskevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б http://sfc-slutsk.by/person/397
- ↑ Яцкевич и Гончарук продлили контракты со «Сморгонью»
- ↑ ФК «Барановичи» подписал контракты с атакующим полузащитником и нападающим Архівавана 1 жніўня 2021.
- ↑ Яцкевич вернулся в "Сморгонь"
- ↑ Владислав Яцкевич перешел из "Сморгони" в "Неман"
- ↑ "Неман" объявил о подписании контракта с хавбеком молодежной сборной Беларуси
- ↑ "Сморгонь" арендовала у "Немана" Владислава Яцкевича
- ↑ Семь арендованных игроков покидают "Сморгонь"
- ↑ В "Немане" и брестском "Динамо", которые сыграли вничью, ряд игроков на просмотре
- ↑ "Слуцк" арендовал Яцкевича у "Немана"
- ↑ Четверо футболистов покинуло "Слуцк" (руск.). football.by (3 снежня 2022). Праверана 20 снежня 2022.
- ↑ Заяц и Яцкевич продлили контракты со "Слуцком" (руск.). football.by (5 студзеня 2023). Праверана 5 студзеня 2023.
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА