Яўген Юр’евіч Барсукоў
Яўген Барсукоў | ||
![]() | ||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Яўген Юр’евіч Барсукоў | |
Нарадзіўся | 5 ліпеня 1990[1] (29 гадоў) | |
Грамадзянства | ![]() | |
Рост | 178 см | |
Вага | 71 кг | |
Пазіцыя | нападнік | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | ![]() | |
Нумар | 8 | |
Кар’ера | ||
Клубная кар’ера* | ||
2006 — 2013 | ![]() |
28 (1) |
2011 — 2013 | → ![]() |
62 (18) |
2013 — 2014 | ![]() |
39 (9) |
2015 | ![]() |
30 (8) |
2016 — 2017 | ![]() |
36 (12) |
2017 — 2018 | ![]() |
44 (2) |
2019 — | ![]() | |
Нацыянальная зборная** | ||
2008 — 2009 | ![]() |
6 (0) |
2010 | ![]() |
4 (0) |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Яўген Барсукоў (нар. 5 ліпеня 1990, Гомель) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Смалявічы».
Змест
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец гомельскага футбола, у 2006 годзе пачаў выступаць за дубль «Гомеля». З 2008 года стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды, але працягваў гуляць пераважна за дубль, у сезонах 2008—2009 правёўшы ў Вышэйшай лізе 9 матчаў. Па выніках сезону 2009 «Гомель» вылецеў у Першую лігу, пасля чаго Барсукоў быў пераведзены ў асноўны склад і дапамог камандзе вярнуць месца ў эліце. У снежні 2010 года падоўжыў кантракт з «Гомелем», але на яго ўжо не разлічвалі ў асноўным складзе, таму нападнік быў аддадзены ў гадавую арэнду ў рэчыцкі «Ведрыч-97». У рэчыцкім клубе здолеў замацавацца ў аснове, пазней арэнда з «Гомеля» была падоўжана.
У ліпені 2013 года вярнуўся з арэнды ў «Гомель», аднак згуляў за каманду толькі адзін матч (21 ліпеня супраць мінскага «Дынама», калі выйшаў на замену ў пачатку другога тайму, але праз паўгадзіны быў заменены), і ўжо ў жніўні канчаткова пакінуў гомельскі клуб, зноў далучыўшыся да «Ведрыча-97» у якасці свабоднага агента. У 2014 годзе дапамог рэчыцкаму клубу (які змяніў назву на «Рэчыца-2014») заняць высокае пятае месца ў Першай лізе, але на наступны год у сувязі з фінансавымі праблемамі клуба пакінуў яго і стаў іграком «Гомельчыгунтранса».
У пачатку 2016 года праходзіў прагляд у «Віцебску», але беспаспяхова, і пазней зноў стаў іграком «Гомеля»[2]. У сезоне 2016 з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды і дапамог ёй атрымаць перамогу ў Першай лізе. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[3]. У першай палове сезону 2017 у асноўныў з’яўляўся на полі, выходзічы на замену, у 11 матчах забіў два галы.
У ліпені 2017 года пакінуў гомельскі клуб[4] і неўзабаве стаў іграком магілёўскага «Дняпро»[5], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2018 года на год падоўжыў кантракт з магіляўчанамі[6]. У сезоне 2018 быў трывалым іграком асновы, але не здолеў выратаваць магілёўскую каманду ад вылету ў Першую лігу.
У снежні 2018 года далучыўся да «Смалявічаў»[7].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Гуляў за юніёрскую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. У 2010 годзе правёў таксама чатыры матчы за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў).
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2010, 2016
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2006 | дубль | Гомель | ![]() |
11 | 2 |
2007 | дубль | Гомель | ![]() |
24 | 2 |
2008 | Д1 | Гомель | ![]() |
5 | 0 |
2009 | Д1 | Гомель | ![]() |
4 | 0 |
2010 | Д2 | Гомель | ![]() |
18 | 1 |
2011 | Д2 | Ведрыч-97 | ![]() |
29 | 6 |
2012 | Д2 | Ведрыч-97 | ![]() |
24 | 9 |
2013 (1) | Д2 | Ведрыч-97 | ![]() |
9 | 3 |
2013 (сяр.) | Д1 | Гомель | ![]() |
1 | 0 |
2013 (2) | Д2 | Ведрыч-97 | ![]() |
15 | 5 |
2014 | Д2 | Рэчыца-2014 | ![]() |
24 | 4 |
2015 | Д2 | Гомельчыгунтранс | ![]() |
30 | 8 |
2016 | Д2 | Гомель | ![]() |
25 | 10 |
2017 (1) | Д1 | Гомель | ![]() |
11 | 2 |
2017 (2) | Д1 | Дняпро | ![]() |
15 | 0 |
2018 | Д1 | Дняпро | ![]() |
29 | 2 |
Зноскі
- ↑ Evgeni Barsukov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нападающий "Гомельжелдортранса" перейдет в "Гомель"
- ↑ Барсуков продлил контракт с «Гомелем»
- ↑ "Гомель" расстался с Барсуковым
- ↑ Тупчий и Барсуков стали игроками "Днепра"
- ↑ "Днепр" продлил контракты с Шепелевым и Барсуковым
- ↑ Бразевич остался у руля "Смолевичей". Клуб подписал Барсукова и Вакулича
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
Смалявічы
|
---|
1 Абрамовіч (б) • 3 Васілёнак • 5 Жаўнераў (к) • 6 А. Макараў • 7 Барадзін • 8 Барсукоў • 9 Лявіцкі • 10 Фядзянін • 11 Шчагрыковіч • 13 Красноў • 14 Шыдлоўскі • 17 Рашчэня • 19 Мухамедаў • 22 Бутарэвіч • 23 Заяц • 24 Вакуліч • 27 Гомза • 83 Міхальчук • 98 Кляшчук (б) • 99 Джыгера • Гамялько (б) • Калінейка • Трэнер: Аляксандр Бразевіч |