Раман Сяргеевіч Давыскіба
| Поўнае імя | Раман Сяргеевіч Давыскіба | ||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
31 сакавіка 2001 (25 гадоў) |
||||||||||||
| Грамадзянства |
|
||||||||||||
| Рост | 180 см[2] | ||||||||||||
| Вага | 82 кг[3] | ||||||||||||
| Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
| Клуб |
|
||||||||||||
| Нумар | 18 | ||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Раман Давыскіба (нар. 31 сакавіка 2001, Салтанаўка, Жлобінскі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гомель».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец ДЮСШ горада Жлобіна, у юнацкім узросце трапіў у структуру мінскага «Дынама», дзе з 2018 года пачаў выступаць за дубль, а ў 2020 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. У ліпені 2020 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[4]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 27 верасня 2020 года, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць «Віцебска» (1:0) і быў заменены ў другім тайме. У сезоне 2021 стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе дынамаўцаў: спачатку выхадзіў у стартавым складзе, пасля стаў пераважна выхадзіць на замену.
У сакавіку 2022 года на правах арэнды далучыўся да салігорскага «Шахцёра»[5]. У складзе салігорскай каманды быў іграком ратацыі, часцей выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Шахцёр»[6].
У студзені 2023 года пачаў трэніравацца разам з «Дынама»[7], аднак неўзабаве быў пераведзены ў дубль, дзе і пачаў сезон 2023. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са сталічным клубам[8] і неўзабаве папоўніў склад наваполацкага «Нафтана»[9].
У снежні 2023 года адправіўся на прагляд у казахстанскі «Кайсар»[10][11], а ў лютым 2024 года стаў іграком «Гомеля»[12].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 2017 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2019 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
9 кастрычніка 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Кіпра (1:2) і забіўшы адзіны гол сваёй каманды.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2018 | дубль | Дынама | 25 | 0 | |
| 2019 | дубль | Дынама | 24 | 7 | |
| 2020 | Д1 | Дынама | 3 | 0 | |
| 2021 | Д1 | Дынама | 26 | 2 | |
| 2022 (пач.) | дубль | Дынама | 1 | 0 | |
| 2022 | Д1 | Шахцёр | 8 | 0 | |
| 2023 (1) | дубль | Дынама | 11 | 2 | |
| 2023 (2) | Д1 | Нафтан | 7 | 1 | |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://dinamo-minsk.by/dubliruyushhij-sostav/2023/roman-davyskiba
- ↑ https://www.fcgomel.by/team/main-roster/roman-davyskiba/
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/roman_davyskiba/
- ↑ Футбол. Даниил Шапко, Роман Давыскиба и Глеб Ровдо продлили контракты с минским "Динамо" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (16 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2022.
- ↑ "Шахтер" арендовал Давыскибу у минского "Динамо" (руск.). football.by (1 красавіка 2022). Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ Фейжан и Давыскиба покинули "Шахтер" (руск.). football.by (1 снежня 2022). Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ Путило и Давыскиба снова тренируются с минским "Динамо" (руск.). football.by (5 студзеня 2023). Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ Минское "Динамо" рассталось с собственным воспитанником Романом Давыскибой (руск.). football.by (11 ліпеня 2023). Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ Роман Давыскиба стал игроком новополоцкого "Нафтана" (руск.). football.by (19 ліпеня 2023). Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ Игрок "Нафтана" находится на просмотре в казахстанском клубе (руск.). football.by (14 снежня 2023). Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ Давыскиба не прошел просмотр в "Кайсаре" (руск.). football.by (7 студзеня 2024). Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ Роман Давыскиба подписал контракт с "Гомелем" (руск.). football.by (19 лютага 2024). Праверана 22 лютага 2024.