Алег Мікалаевіч Кавалёў
| | ||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
| Поўнае імя | Алег Мікалаевіч Кавалёў | |||||||||||||||
| Нарадзіўся |
24 мая 1987[1] (39 гадоў) |
|||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
|||||||||||||||
| Рост | 191 см[3] | |||||||||||||||
| Вага | 86 кг[3] | |||||||||||||||
| Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
| Клуб |
|
|||||||||||||||
| Нумар | 87 | |||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Алег Кавалёў (нар. 24 мая 1987, Гомель) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Гомель».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец «Гомеля», доўгі час гуляў за дубль гэтага клуба. У першай палове сезона 2008 выступаў у Другой лізе за ДБК, пасля вярнуўся ў «Гомель», за які дэбютаваў у Вышэйшай лізе 9 лістапада 2008 года, адгуляўшы увесь матч з «Нёманам» (0:1). У сезоне 2009 выступаў за дубль, а ў 2010 годзе дапамог гамяльчанам перамагчы ў Першай лізе, згуляўшы ў пяці матчах.
З 2011 года выступаў у Першай лізе за ДБК, а пасля таго, як ён спыніў існаванне ў пачатку 2013 года, стаў іграком рэчыцкага «Ведрыча-97» (праз год змяніў назву на «Рэчыца-2014»). У гэтых клубах трывала гуляў у аснове.
Са снежня 2014 года трэніраваўся разам з «Гомелем». У лютым 2015 года падпісаў кантракт з клубам[4]. У «Гомелі» стаў другім брамнікам пасля Андрэя Саковіча, а ў жніўні-верасні 2015 года з’яўляўся ў стартавым складзе. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт з гамяльчанамі[5]. У сезоне 2016 быў асноўным брамнікам «Гомеля», правёў ад пачатку да канца ўсе 26 матчаў Першай лігі, у якіх прапусціў 11 мячоў і дапамог камандзе атрымаць перамогу ў турніры. У першай палове сезона 2017 быў другім брамнікам гомельскай каманды пасля Канстанціна Рудзянка, а ўлетку, калі Рудзянок перайшоў у брэсцкае «Дынама», стаў выхадзіць у стартавым складзе. У снежні 2017 года на год падоўжыў кантракт з «Гомелем»[6]. У сезоне 2018 саступіў месца асноўнага брамніка Дзмітрыю Дудару. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам на сезон 2019[7].
У сезоне 2019 звычайна выконваў ролю другога брамніка пасля Дзяніса Каўлінава. У снежні 2019 года на адзін год падоўжыў кантракт з «Гомелем»[8]. У сезоне 2020 у якасці асноўнага брамніка дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Застаўся ў клубе ў 2021 годзе, пачынаў сезон асноўным брамнікам, пасля стаў часцей саступаць месца на полі Яўгену Іваненку. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам да канца 2022 года[9]. У сезоне 2022 быў другім брамнікам пасля Дзяніса Садоўскага.
У студзені 2023 года падпісаў новы кантракт з «Гомельем» да канца сезона 2023[10]. Пачынаў сезон 2023 асноўным брамнікам каманды, з лета стаў саступаць месца на полі Уладзіславу Ігнацьеву. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з клубам[11].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Уладальнік Кубка Беларусі: 2022
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2010, 2016
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2005 | дубль | Гомель | 25 | −48 | |
| 2006 | дубль | Гомель | 23 | −23 | |
| 2007 | дубль | Гомель | 26 | −25 | |
| 2008 (1) | Д3 | ДБК-Гомель | 14 | −6 | |
| 2008 (2) | Д1 | Гомель | 2 | −2 | |
| 2009 | дубль | Гомель | 16 | −12 | |
| 2010 | Д2 | Гомель | 5 | −1 | |
| 2011 | Д2 | ДБК-Гомель | 30 | −34 | |
| 2012 | Д2 | ДБК-Гомель | 25 | −53 | |
| 2013 | Д2 | Ведрыч-97 | 18 | −18 | |
| 2014 | Д2 | Рэчыца-2014 | 30 | −36 | |
| 2015 | Д1 | Гомель | 9 | −15 | |
| 2016 | Д2 | Гомель | 26 | −11 | |
| 2017 | Д1 | Гомель | 17 | −13 | |
| 2018 | Д1 | Гомель | 8 | −7 | |
| 2019 | Д1 | Гомель | 7 | −11 | |
| 2020 | Д2 | Гомель | 19 | −13 | |
| 2021 | Д1 | Гомель | 13 | −11 | |
| 2022 | Д1 | Гомель | 9 | −9 | |
| 2023 | Д1 | Гомель | 13 | −23 | |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Oleg Kovalev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://betnews.by/player/oleg-kovalev-gomel-belarus/
- 1 2 https://www.fcgomel.by/team/main-roster/oleg-kovalev/
- ↑ Ковалев и Сулим перешли в "Гомель" (руск.). football.by (3 лютага 2015). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ «Гомель» подписал контракты с шестью игроками (руск.). football.by (23 лютага 2016). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ "Гомель" продлил контракты с Юденковым и Ковалевым (руск.). football.by (6 снежня 2017). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ "Гомель" пролонгировал соглашения с вратарями (руск.). football.by (3 снежня 2018). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ "Гомель" продлил соглашение с вратарем (руск.). football.by (28 снежня 2019). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ "Гомель" продлил соглашение с вратарем Ковалевым (руск.). football.by (3 студзеня 2022). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Ковалев и Кучинский подписали новые соглашения с "Гомелем" (руск.). football.by (10 студзеня 2023). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ "Гомель" продлил контракт с голкипером (руск.). football.by (8 студзеня 2024). Праверана 2 лютага 2024.