Андрэй Сяргеевіч Рылач
Поўнае імя | Андрэй Сяргеевіч Рылач | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
5 чэрвеня 2002[1] (22 гады) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||
Рост | 176 см[2] | |||||||||||||||
Вага | 65 кг[2] | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | Гомель | |||||||||||||||
Нумар | 2 | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Андрэй Рылач (нар. 5 чэрвеня 2002, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гомель» (у арэндзе з мінскага «Дынама») і моладзевай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў займацца футболам у школе «Мінска», пазней доўгі час займаўся ў мінскім «Дынама», на юнацкім узроўні выступаў таксама за футбольную школу Мурашка, барысаўскі БАТЭ і салігорскі «Шахцёр».
У верасні 2019 года стаў іграком дзяржынскага «Арсенала», дзе замацаваўся ў складзе, дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. Сезон 2020 пачынаў у дзяржынскім клубе, аднак у маі пакінуў каманду[3].
У ліпені 2020 года далучыўся да «Энергетыка-БДУ», дзе спачатку выступаў за дубль, а 25 кастрычніка 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з салігорскім «Шахцёрам» (1:2). У сезоне 2021 замацаваўся ў асноўнай камандзе. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Энергетыкам-БДУ»[4]. У сезоне 2022 дапамог камандзе заняць другое месца ў чэмпіянаце Беларусі.
У снежні 2022 года падпісаў трохгадовы кантракт з мінскім «Дынама»[5]. У сакавіку 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гомель»[6].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]12 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы 2023 супраць Ліхтэнштэйна (6:0).
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі: 2023
- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2019
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2019 (2) | Д3 | Арсенал | 11 | 1 | |
2020 (1) | Д2 | Арсенал | 3 | 0 | |
2020 (2) | Д1 | Энергетык-БДУ | 3 | 0 | |
2021 | Д1 | Энергетык-БДУ | 27 | 0 | |
2022 | Д1 | Энергетык-БДУ | 29 | 1 | |
2023 | Д1 | Дынама | 22 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://energetikbgu.by/player/рылач-андрей/
- ↑ а б https://www.teams.by/-/player-225313/
- ↑ Футбол. Хавбек Андрей Рылач покинул дзержинский "Арсенал" (руск.). pressball.by (19 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2022.
- ↑ "Энергетик"-БГУ покинули еще четыре футболиста (руск.). football.by (5 студзеня 2022). Праверана 18 кастрычніка 2023.
- ↑ Макавчик и Рылач стали игроками минского "Динамо" (руск.). football.by (20 снежня 2022). Праверана 20 снежня 2022.
- ↑ "Гомель" взял в аренду полузащитника минского "Динамо" (руск.). football.by (28 сакавіка 2023). Праверана 29 сакавіка 2023.