Сяргей Сяргеевіч Мацвейчык
![]() | ||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||
Поўнае імя | Сяргей Сяргеевіч Мацвейчык | |||||||||
Нарадзіўся |
5 чэрвеня 1988[1][2] (32 гады) |
|||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||
Рост | 176 см | |||||||||
Вага | 77 кг | |||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||
Нумар | 33 | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||
|
||||||||||
Сяргей Мацвейчык (нар. 5 чэрвеня 1988, Жлобін) — беларускі футбаліст, правы абаронца мінскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец «Гомеля», гуляў спачатку за дубль, потым пачаў праходзіць у асноўны склад. З цягам часу стаў асноўным правым абаронцам гомельскай каманды.
У снежні 2012 года перайшоў у «Шахцёр»[3]. У салігорскім клубе таксама стаў выступаць як правы абаронца. У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[4]. У сезоне 2014 заставаўся асноўным правым абаронцам салігарчан. У снежні 2014 года кантракт з «Шахцёрам» зноў быў падоўжаны[5]. У жніўні-верасні 2015 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. У лістападзе 2015 года ў чарговы раз падоўжыў кантракт з «гарнякамі»[6]. У сезоне 2016 заставаўся асноўным правым абаронцам салігарчан, хоць часам саступаў месца ў складзе Ігару Бурко. У снежні 2016 года падпісаў новае пагадненне з «Шахцёрам»[7]. У сезоне 2017, працягваючы ў асноўным гуляць правага абаронцу, стаў часам выступаць на пазіці левага абаронцы. У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Мацвейчык застанецца ў камандзе на наступны сезон[8].
У лістападзе 2018 года падпісаў новы кантракт з «Шахцёрам»[9]. У жніўні 2019 года, пасля зыходу з каманды Андрэя Клімовіча, стаў капітанам «Шахцёра». У пачатку 2020 года перастаў быць капітанам каманды, у а красавіку быў пазбалены месца ў аснове і адпраўлены ў дубль. У маі 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў салігорскі клуб[10].
У чэрвені 2020 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[11].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі на працягу 2009—2011 гадоў. Трапіў на чэмпіянат Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года, дзе згуляў у двух матчах. У 2011 годзе гуляў таксама за алімпійскую зборную.
У верасні 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[12]. Дэбютаваў у зборнай 15 лістапада 2014 года, адгуляўшы ўвесь матч супраць Іспаніі (0:3) на пазіцыі правага абаронцы.
У 2015—2016 гадах не выклікаўся ў зборную, а 1 чэрвеня 2017 года пасля доўгага перапынку зноў згуляў за нацыянальную каманду, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1).
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2013, 2016, 2018
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (5): 2011, 2014, 2015, 2017, 2019
Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2011, 2014, 2019
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2010
У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (4): 2014, 2017, 2018, 2019
Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011, Данія
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2005 | дубль | Гомель | ![]() |
24 | 1 |
2006 | Д1 | Гомель | ![]() |
1 | 0 |
2007 | Д1 | Гомель | ![]() |
1 | 0 |
2008 | Д1 | Гомель | ![]() |
23 | 1 |
2009 | Д1 | Гомель | ![]() |
24 | 1 |
2010 | Д2 | Гомель | ![]() |
27 | 0 |
2011 | Д1 | Гомель | ![]() |
23 | 1 |
2012 | Д1 | Гомель | ![]() |
22 | 0 |
2013 | Д1 | Шахцёр | ![]() |
29 | 0 |
2014 | Д1 | Шахцёр | ![]() |
31 | 0 |
2015 | Д1 | Шахцёр | ![]() |
18 | 1 |
2016 | Д1 | Шахцёр | ![]() |
25 | 0 |
2017 | Д1 | Шахцёр | ![]() |
29 | 0 |
2018 | Д1 | Шахцёр | ![]() |
29 | 0 |
2019 | Д1 | Шахцёр | ![]() |
28 | 0 |
2020 (1) | Д1 | Шахцёр | ![]() |
3 | 0 |
Зноскі
- ↑ Sergey Matvejchik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Syarhey Matsveychyk // FBref.com
- ↑ Сергей Матвейчик заключил контракт с "Шахтером"
- ↑ Матвейчик продлил контракт с "Шахтером"
- ↑ Котенко, Юревич, Матвейчик, Старгородский и Ковалев продлили контракты с «Шахтером»
- ↑ Бушма и Матвейчик продлили контракты с "Шахтером"
- ↑ Сергей Матвейчик продлил контракт с "Шахтером"
- ↑ Януш, Матвейчик и еще пять игроков основного состава продлили контракты с «Шахтером»
- ↑ Бакай, Бурко и еще два игрока продлили контракты с "Шахтером"
- ↑ "Шахтер" подтвердил уход Матвейчика
- ↑ Матвейчик стал игроком минского "Динамо"
- ↑ Родионов, Сиваков, Брессан, Жевнов и Януш вызваны в сборную Беларуси, Глеб – вне состава
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце «Гомеля»(руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)