Ірвін Роўз
Ірвін Роўз | |
---|---|
англ.: Irwin A. Rose | |
![]() | |
Дата нараджэння | 16 ліпеня 1926[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 чэрвеня 2015[1][3][…] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг, біяхімік, выкладчык універсітэта, хімік |
Навуковая сфера | біялогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Ірвін Роўз (англ.: Irwin A. Rose; 16 ліпеня 1926, Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША — 2 чэрвеня 2015, Дырфілд, Масачусетс[5], ЗША) — амерыканскі біёлаг і біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 2004 года.
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1979)[6].
Біяграфія і навуковая праца[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і ўкладчыкаў паркетных падлог Хэры Ройзе (родам з-пад Адэсы) і яго жонкі Элы Грынвальд, дачкі імігрантаў з Венгрыі. Да 13 гадоў вучыўся ў Бруклінскай сярэдняй школе № 134 і наведваў нядзельную яўрэйскую школу, а з 1939 года разам з сям’ёй перабраўся ў Спакан[7].
Вучыўся ва Універсітэце штата Вашынгтон, які скончыў у 1948 (з перапынкам на службу ў арміі ў час Другой сусветнай вайны). У 1952 годзе там жа абараніў дысертацыю.
Роўз быў кіраўніком групы навукоўцаў у Анкалагічным цэнтры ў Фокс Чэйзе (Філадэльфія), якая адкрыла ролю убіквітына у клеткавай сістэме дэградацыі бялкоў у пратэасомах. За гэта адкрыццё ў 2004 годзе ён атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі разам з Ааронам Чэхановерам і Аўрамам Гершко.
Ганаровы прафесар у медыцынскім каледжы Універсітэта Каліфорніі ў Ірвіне.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Жонка (з 1955) — біяхімік Зельда Будэнстайн Роўз (Zelda Budenstein Rose, PhD), меў чацвёра дзяцей[8].
Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]
- Hershko, A., Ciechanover, A., and Rose, I.A. (1979) «Resolution of the ATP-dependent proteolytic system from reticulocytes: A component that interacts with ATP». Proc. Natl. Acad. Sci. USA 76, pp. 3107-3110.
- Hershko, A., Ciechanover, A., Heller, H., Haas, A.L., and Rose I.A. (1980) «Proposed role of ATP in protein breakdown: Conjugation of proteins with multiple chains of the polypeptide of ATP-dependent proteolysis». Proc. Natl. Acad. Sci. USA 77, pp. 1783—1786.
Зноскі
- ↑ а б Irwin Rose // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Irwin Rose // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Irwin A. Rose // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Irwin A. Rose // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ В США умер лауреат Нобелевской премии по химии Ирвин Роуз // Наука: Наука и техника: Lenta.ru, 3 июня 2015
- ↑ Irwin A. Rose (англ.)
- ↑ Автобиография Ирвина Роуза на сайте Нобелевского комитета
- ↑ Florida Atlantic University Libraries . Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2011. Праверана 21 чэрвеня 2012.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Інфармацыя на Нобелеўскім сайце (англ.)
- Нарадзіліся 16 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Брукліне
- Памерлі 2 чэрвеня
- Памерлі ў 2015 годзе
- Памерлі ў Масачусетсе
- Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Чыкагскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Стыпендыяты Гугенхайма
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
- Біяхімікі ЗША
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта