Курт Вютрых
Курт Вютрых | |
---|---|
ням.: Kurt Wüthrich | |
![]() Курт Вютрых чытае лекцыю на Еўрапейскім форуме ў Альпбаху, 2005, Аўстрыя | |
Дата нараджэння | 4 кастрычніка 1938[1][2][…] (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, біяфізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | хімія, фізіка, матэматыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
|
Узнагароды |
![]() |
![]() |
Курт Вютрых (ням.: Kurt Wüthrich; 4 кастрычніка 1938, пасёлак Аарберг, Швейцарыя) — швейцарскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 2002 года.
Базавую адукацыю атрымаў у Бернскім універсітэце па спецыяльнасцях хімія, фізіка і матэматыка. Доктарскую ступень атрымаў у 1964 годзе ва ўніверсітэце г. Базеля. З 1965 па 1967 працаваў у Роберта Е. Коніка ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. Далейшая праца (1967-1969) праходзіла ў супрацоўніцтве з біяфізікам Робертам Г. Шульманам у Bell Laboratories (Мюрэй Хіл, Нью-Джэрсі, ЗША).
Вютрых вярнуўся ў Цюрых (Швейцарыя) у 1969 годзе, дзе працягнуў сваю кар'еру ў Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха. У 1970 годзе ён атрымаў пасаду прыват-дацэнта, у 1972 прафесара-асістэнта, у 1976 годзе штатнага прафесара і ў 1980 годзе пасаду прафесара біяфізікі. Цяпер ён узначальвае лабараторыю ў Цюрыху, адначасова з'яўляецца прафесарам структурнай біялогіі ў інстытуце Скрыпса (TSRI), Ла-Хоя, Сан-Дыега (Каліфорнія).
Зноскі
- ↑ Kurt Wüthrich Biographical — Nobel Foundation. Праверана 5 лютага 2021.
- ↑ Kurt Wuthrich // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Kurt Wüthrich // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Wüthrich_Kurt
- ↑ NNDB — 2002.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 4 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Швейцарыі
- Выкладчыкі ўніверсітэта Дзьюка
- Выпускнікі Базельскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Бернскага ўніверсітэта
- Члены Леапальдзіны
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Рэйнска-Вестфальскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Члены Еўрапейскай акадэміі
- Члены Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Біяхімікі Швейцарыі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі