Азіз Санджар
| Азіз Санджар | |
|---|---|
| турэцк.: Aziz Sancar | |
| | |
| Дата нараджэння | 8 верасня 1946[1] (79 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | біяхімік, малекулярны біёлаг, выкладчык універсітэта, генетык, навуковец, даследчык |
| Навуковая сфера | Рэпарацыя ДНК, клетачны цыкл[d][4], цыркадны рытм[d], біяхімія[4], малекулярная біялогія[4] і дэзоксірыбануклеінавая кіслата[4] |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| Сайт | sancar.org |
Азіз Санджар (англ.: Aziz Sancar, нар. 8 верасня 1946[1], Савур[d], Правінцыя Мардзін) — амерыканскі вучоны-біяхімік турэцкага паходжання. У 2015 годзе ён падзяліў Нобелеўскую прэмію па хіміі разам з Томасам Ліндалем і Полам Модрычам з фармулёўкай «за даследаванне механізмаў аднаўлення ДНК».
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2005)[7].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся сёмым з васьмярых дзяцей у беднай сям’і (бацькі былі непісьменныя, але ўсе дзеці атрымалі адукацыю)[8]. Яго старэйшы брат Кенан Санджар - адстаўны брыгадны генерал турэцкіх узброеных сіл, а стрыечны брат Мітхат Санджар — турэцкі прафесар права і дэпутат ад левай прокурдской Дэмакратычнай партыі народаў[9].
Скончыў медыцынскі факультэт Стамбульскага ўніверсітэта (1969). У 1971 годзе пераехаў у ЗША[10]. Прайшоў магістратуру і аспірантуру па малекулярнай біялогіі ва ўніверсітэце Тэхаса ў Даласе (MS, 1975; Ph.D., 1977)[11]. У 1977—1982 гадах — пасля дактарантуры, у Ельскім універсітэце. З 1982 года — ва ўніверсітэце Паўночнай Караліны ў Чапэл-Хіл (з 1988 года прафесар).
Жонка — біяхімік Гвен Санджар (народжаная Боўлз, англ.: Esta Gwendolyn Boles Sancar)[12], таксама выпускніца ўніверсітэта Тэхаса ў Даласе і прафесар універсітэта Паўночнай Караліны ў Чапэл-Хіл[13][14][15].
Зноскі
- 1 2 Aziz Sancar // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.aa.com.tr/tr/yasam/nobel-odullu-bilim-insani-aziz-sancar-kktc-vatandasi-oldu/3648112
- ↑ https://basimevi.gov.ct.tr/Portals/6/2025/157.pdf?ver=2025-05-30-155201-210
- 1 2 3 4 Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Aziz Sancar – NAS Праверана 8 ліпеня 2026.
- ↑ Aziz Sancar | American Academy of Arts and Sciences Праверана 8 ліпеня 2026.
- ↑ Aziz Sancar (англ.)
- ↑ Nick Zagorski «Profile of Aziz Sancar» (ONAS)
- ↑ Turkish-American scientist among winners of 2015 Nobel Prize in Chemistry(недаступная спасылка). Today's Zaman. Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2015. Праверана 12 October 2015.
- ↑ Aziz Sancar: biographical sketch Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Curriculum Vitae: Aziz Sancar Архівавана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Curriculum Vitae (1985): Gwendolyn B. Sancar(недаступная спасылка)
- ↑ 2009 Distinguished Alumni Award Recipients Архівавана 20 студзеня 2021.
- ↑ American Chemical Society: Gwendolyn Boles Sancar Архівавана 7 жніўня 2016.
- ↑ Erma Boles Obituary
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Паведамленне на сайце Нобелеўскага камітэта (англ.)
- Нарадзіліся 8 верасня
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Турцыі
- Выпускнікі Тэхаскага ўніверсітэта ў Даласе
- Выпускнікі Стамбульскага тэхнічнага ўніверсітэта
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Біяхімікі ЗША
- Вучоныя Турцыі