Бенджамін Ліст
Бенджамін Ліст | |
---|---|
ням.: Benjamin List | |
![]() | |
Дата нараджэння | 11 студзеня 1968[1] (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, выкладчык універсітэта, навуковец |
Навуковая сфера | хімія[3], арганічная хімія[3] і management of science and research[d][3] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][5] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Бенджамін (Бен’ямін) Ліст (англ.: Benjamin List; нар. 11 студзеня 1968, Франкфурт-на-Майне, Германія) — нямецкі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2021) сумесна з Дэвідам Мак-Міланам.
Пляменнік лаўрэата Нобелеўскай прэміі Хрысціяны Нюслайн-Фольхард. У 1993 годзе атрымаў ступень бакалаўра на факультэце хіміі Беплінскага вольнага ўніверсітэта. У 1997 годзе атрымаў доктарскую ступень ва Франкфурцкім універсітэце імя Гётэ[6]. З 1999 па 2003 год працаваў у Навукова-даследчым інстытуце Скрыпса ў Ла-Холье, ЗША. Прафесар Кёльнскага ўніверсітэта, дырэктар і прафесар Інстытута даследавання вугалю Таварыства Макса Планка. Таксама працуе галоўным даследчыкам Інстытута даследавання хімічных рэакцый у Універсітэце Хакайда. Згодна з Google Scholar, індэкс Хірша Ліста — 95.
У 2005 годзе Ліст быў запрошаным прафесарам ва ўніверсітэце Гакусюін у Токіа, у 2008 годзе — ва ўніверсітэце Сангюнгван. З 2004 года — ганаровы прафесар Кёльнскага ўніверсітэта (Інстытута арганічнай хіміі). У 2018 годзе быў абраны членам Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна». У 2019 годзе Ліст выступіў з пленарнай лекцыяй на навуковым форуме Таварыства нямецкіх хімікаў.
У 2021 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі «за развіццё асіметрычнага арганакаталізу» разам з Дэвідам Мак-Міланам.
Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]
- Мемарыяльная прэмія Карла Дуйсберга (2003)[7]
- Прэмія Ота Баер у памеры 75 тысяч еўра (2012)
- Рурская прэмія ў галіне навукі і мастацтва (2013)
- Прэмія Готфрыда Лейбніца (2016)
- Нобелеўская прэмія па хіміі (2021)
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118156187 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118156187 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ https://www.kofo.mpg.de/en/institute/personnel/100093 Праверана 6 кастрычніка 2021.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118156187 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 сакавіка 2015.
- ↑ H. C. Brown Lectures (англ.).
- ↑ GDCh-Preise | Gesellschaft Deutscher Chemiker e.V. (ням.).
- Нарадзіліся 11 студзеня
- Нарадзіліся ў 1968 годзе
- Нарадзіліся ў Франкфурце-на-Майне
- Дактары навук
- Выпускнікі Франкфурцкага ўніверсітэта імя Ёгана Вольфганга Гётэ
- Члены Леапальдзіны
- Узнагароджаныя Вялікім афіцэрскім крыжом ордэна За заслугі перад ФРГ
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Хімікі Германіі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Дактары філасофіі