Іспанская лесвіца
Славутасць | |
Іспанская лесвіца | |
---|---|
41°54′22″ пн. ш. 12°28′58″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] |
Архітэктар | Francesco de Sanctis[d] |
Дата заснавання | 1725 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іспанскія прыступкі — грандыёзная барочная лесвіца ў Рыме. Складаецца з 138 прыступак, якія вядуць з Іспанскай плошчы (Piazza di Spagna) да размешчанай на вяршыні ўзгорка Пінча царквы Трыніта-дэі-Монці. Афіцыйная назва лесвіцы, Scalinata di Trinita dei Monti (г.зн. лесвіца да Трыніта-дэі-Монці), не мае нічога агульнага з Іспаніяй, але ў народзе прыжылася назва менавіта «Іспанская лесвіца».
Заступнікамі царквы Трыніта дэі Монці былі каралі Францыі, а на Іспанскай плошчы знаходзілася прадстаўніцтва іх блізкіх сваякоў, каралёў Іспаніі. Французскі дыпламат Эцьен Геф’е палічыў, што неабходна звязаць гэтыя два пункты лесвіцай, і ў сваім завяшчанні пакінуў 20 тысяч скуда на выкананне гэтага каласальнага праекта.
Пачуўшы пра завяшчанне Геф’е, у справу ўмяшаўся кардынал Мазарыні, які запатрабаваў паставіць на вяршыні лесвіцы конную статую караля Людовіка XIV. Рымскі Папа абразіўся гэтай прапановай, і праект Іспанскай лесвіцы быў пакладзены пад сукно да самай смерці французскага караля ў 1714 г.
У 1717 г. нарэшце быў праведзены конкурс, які выйграў малавядомы архітэктар Франчэска дэ Санкціс. Будаўнічыя працы працягваліся з 1723 па 1725 гг. Ад статуі караля над Вечным горадам адмовіліся, а ў скульптурным убранні лесвіцы геральдычныя лілеі Бурбонаў тактоўна сумясцілі з сімваламі папскай улады (арол і карона).
Каля падножжа Іспанскай лесвіцы размешчана аднайменная плошча з фантанам у выглядзе лодачкі «Баркача» (італ.: Barcaccia, 1627—29, арх. Берніні-бацька). Будынак справа ад лесвіцы характэрны тым, што ў ім памёр англійскі паэт Джон Кітс.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Іспанскія прыступкі
-
М. Гранэ, 1808, царква Тройцы
-
Старое фота
-
Фасад царквы
-
Падчас набажэнства
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ferrari di Valbona, Carlo Alberto (1965). I viventi diritti dell’Italia a palazzo Farnese alla scalinata ed alla Trinità dei Monti in Roma. Rome: Edizioni d’Arte.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іспанская лесвіца