Віла Баргезэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Віла Баргезэ. Храм Эскулапа.
Віла Баргезэ. Храм Эскулапа.
41°54′51″ пн. ш. 12°29′32″ у. д.HGЯO
Месцазнаходжанне Рым, Італія
Тып Ландшафтны парк
Архітэктар Фламініа Панцыа
Плошча 80 га
Віла Баргезэ (Рым)
Віла Баргезэ
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Віла Баргезэ (італ.: Villa Borghese) — вялікі ландшафтны парк у прыроднай англійскай манеры ў Рыме, мае некалькі будынкаў, музеяў: Галерэя Баргезэ (Galleria Borghese), якая мае багаты збор твораў мастацтва, сярод якіх нямала сапраўдных шэдэўраў; Нацыянальны музей віла Джулія (Museo Nazionale Villa Giulia), які мае найбуйнейшую калекцыю этрускага мастацтва, і Нацыянальная галерэя сучаснага мастацтва (Galleria Nazionale d’Arte Moderna), якая дае ўяўленне аб усіх асноўных мастацкіх плынях пачынаючы з XIX ст. у парку таксама размешчаны атракцыёны. Гэта трэці па велічыні грамадскі парк у Рыме (80 гектараў ці 148 акраў) пасля парку Віла Дорыа Памфілі і Вілы Ада.

Калісьці землі ў гэтым раёне належалі сямейству Баргезэ, і ў XVII ст. Кардынал Шыпіёнэ Баргезэ, пляменнік Папы Паўла V і заступнік Берніні стварыў на месцы былых вінаграднікаў парк. У XIX ст. вялікая частка парку была аформлена ў англійскім стылі. Напачатку XX стагоддзя (1903) ён быў набыты дзяржавай і перададзены ў дарунак гораду. У Вілу Баргезэ вядуць Іспанскія прыступкі, другі ўваход знаходзіцца з боку плошчы Попала.

Да 1807 года на віле захоўвалася скульптура Баргезскі барэц.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]