Абарона Гродна (1941)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Абарона Гродна, 1941)
Jump to navigation Jump to search
Абарона Гродна, 22-25 чэрвеня 1941 года

Абарона Гродна вялася савецкімі войскамі напачатку Вялікай Айчыннай вайны, з 22 чэрвеня па 25 чэрвеня 1941 года.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля паражэння Польшчы ў абарончай вайне 1939 года змянілася канфігурацыя заходняй часткі дзяржаўнай мяжы СССР. Утварыўся ў тым ліку магутны выступ у бок Германіі ў раёне Беластока. Адпаведна, і германская мяжа мела выступ у савецкую тэрыторыю ў раёне Сувалкаў. Сувалкінскі выступ меў важнае тактычнае значэнне. Тут у выпадку нападу праціўнік мог выйсці самым кароткім шляхам (8-10 км) да Нёмана, а затым уздоўж яго заходняга берага - да Гродна (20 км), у тыл асноўным сілам войскаў савецкай 3-й арміі.

Сілы бакоў[правіць | правіць зыходнік]

На Гродна наступалі нямецкая 9-я палявая армія і 3-я танкавая група з групы армій «Цэнтр». Асноўны ўдар на поўнач ад горада наносіў нямецкі 8-ы армейскі корпус 9-й арміі ў складзе 8-й, 28-й і 161-й пяхотных дывізій, умацаваны 14 дывізіёнамі буйнакалібернай артылерыі, штурмавымі сапёрнымі батальёнамі.

Баі з праціўнікам у раёне Гродна велі войскі савецкай 3-й арміі Заходняга фронту ў складзе часцей 56-й і 85-й стралковых дывізій 4-га стралковага корпуса і 29-й танкавай дывізіі 11-га механізаванага корпуса, 68-га ўмацаванага раёна і інш.

Сцяг Трэцяга Рэйха Вермахт Сцяг СССР РСЧА
Група армій «Цэнтр»
(генерал-фельдмаршал Ф. фон Бок)
Заходні фронт
(маршал С. К. Цімашэнка)
  • 4-я армія (генерал-палкоўнік А. Штраўс)
    • 8-ы армейскі корпус (генерал ад артылерыі В. Хейц)
      • 8-я Сілезская пяхотная дывізія (генерал маёр Г. Хёнэ)
        • 28-ы пяхотны полк
        • 38-ы пяхотны полк
        • 84-ы пяхотны полк
        • 8-ы артылерыйскі полк
        • 8-ы разведвальны полк
        • 8-ы матарызаваны знішчальнікеаў танкаў полк
        • 8-ы сапёрны полк
        • 8-ы сувязны полк
      • 28-я пяхотная дывізія (генерал Ё. Зінхубер)
        • 7-ы пяхотны полк
        • 49-ы пяхотны полк
        • 83-і пяхотны полк
        • 28-ы дывізіён знішчальнікаў танкаў
        • 28-ы разведвальны батальён
      • 161-я пяхотная дывізія
    • 20-ы армейскі корпус
      • 256-я пяхотная дывізія (генерал-лейтэнант Г. Каўфман
        • 456-ы пяхотны полк
        • 476-ы пяхотны полк
        • 481-ы пяхотны полк
        • 256-ы артылерыйскі полк
      • 162-я пяхотная дывізія
  • 2-і паветраны флот (палкоўнік Г. Зэйдэман)
    • 2-я бамбардзіровачная эскадра
      • 1-я група
      • 3-я група
    • 1-я штурмавая эскадра
    • 27-я знішчальная эскадра
    • 53-я знішчальная эскадра
      • 2-я група
    • 26-я цяжкая знішчальная эскадра

Другі эшалон[1]

  • дывізіёны:
    • 44-ы матарызаваны артылерыйскі полк
    • 109-ы матарызаваны артылерыйскі полк
    • 111-ы матарызаваны артылерыйскі полк
    • 646-ы матарызаваны артылерыйскі полк
  • 445-ы цяжкі артылерыйскі дывізіён
  • 643-ы цяжкі артылерыйскі дывізіён
  • 6 марцірных матарызаваных дывізіёнаў
  • полк рэактыўных мінамётаў
  • 184-ы дывізіён штурмавых гармат «Ferro Ignique»
  • 3-я армія (генерал-лейтэнант В. І. Кузняцоў)
    • 4-ы стралковы корпус (Я. А. Ягораў)
    • 21-ы стралковы корпус[3]
    • 6-ы кавалерыйскі корпус (генерал-маёр І. С. Нікіцін)
      • 6-я кавалерыйская дывізія
      • 36-я кавалерыйская дывізія
    • 11-ы механізаваны корпус
      • 29-я танкавая дывізія (палкоўнік Мікалай Студнеў)
      • 33-я танкавая дывізія (палкоўнік М. Паноў)
      • 204-я матарызаваная дывізія
    • 68-ы Гродзенскі ўмацаваны раён (палкоўнік Мікалай Іваноў)
      • 9-ы асобны артылерыйска-кулямётны батальён
      • 10-ы асобны артылерыйска-кулямётны батальён
    • 11-я змешаная авіяцыйная дывізія (палкоўнік Пётр Ганічаў)
      • 122-і знішчальны авіяцыйны полк (Аляксандр Нікалаеў)
      • 127-ы знішчальны авіяцыйны полк (падпалкоўнік Андрэй Гардзіенка)
      • 16-ы хуткасны бамбардзіровачны авіяцыйны полк (Арсеній Скварцоў)

22 чэрвеня[правіць | правіць зыходнік]

З 4 да 8 гадзін раніцы на горад было здзейснена 6 налётаў авіяціі, у кожным з якіх удзельнічала ад 30 да 60 самалётаў. Бамбардзіроўкі працягваліся ўвесь дзень. Авіяцыйныя удары па савецкіх ваенных аэрадромах прывялі да вялізных страт у баявой тэхніцы з савецкага боку, з першага дня вайны нямецкаму камандаванню ўдалося заваяваць панаванне ў паветры.

Нямецкая 161-я пяхотная дывізія ўдарыла ў слабаабсталяваны сутык савецкіх 3-й і 11-й армій і, амаль не сустракаючы супраціву, выйшла да Нёмана ў раёне Друскенікаў. Перадавыя атрады са складу дывізіі выйшлі да Нёмана ўжо да 07:30 раніцы.

З фронту супраць савецкай 56-й дывізіі (штаб дывізіі у ноч на 22 чэрвеня перамясціўся на камандны пункт дывізіі ў в. Свяцк) у яе паласе на ўчастку граніцы ў 40 км дзейнічалі 28-я лёгкая пяхотная і 8-я пяхотная дывізіі. Пасля магутнага артылерыйскага ўдара пяхота вермахта перайшла ў наступленне. 56-я дывизія РСЧА не вытрымала націску, была змята, і да 10 гадзін яе астаткі пачалі адыходзіць на ўсход і паўднёвы ўсход. Да 8–9 гадзін раніцы нямецкая пяхота пры падтрымцы некалькіх танкаў прарвалася да каманднага пункта 56-й дывізіі. У сутыкненнях з палявымі часцямі вермахта і выкінутымі ў тыл дэсантнікамі камандаванне было рассеяна, кіраўніцтва дывізіяй страчана. Да 13–14 гадзін дня група камандзіраў знаходзілася ўжо ў глыбокім тыле нямецкіх войск, якія, прарваўшы аборону, прасоўваліся да Нёмана.

На поўнач ад Гродна праціўнік навёў пантонныя пераправы цераз Нёман ля вёсак Гожа і Грандзічы і прасунуўся на Азёры. На шляху да Гродна нямецкія войскі наткнуліся на супраціў недабудаваных вузлоў абароны Гродзенскага УРа, але абыйшлі ўмацаванні і занялі Ліпск і Сапоцкіна. Пасля поўдня немцы выступілі ў напрамку Дамбровы, да вечара без бою ўвайшлі ў пакінуты Аўгустаў.

На дальніх подступах да Гродна першымі ўступілі ў бой воіны 86-га Аўгустоўскага пагранатрада, якія мелі толькі стралковую зброю. Падраздзяленні 56-й стралковай дывізіі, адбіваючы неаднаразовыя атакі, трымалі абарону на Аўгустоўскім канале на поўнач ад Сапоцкіна. Побач з імі вялі агонь з дотаў воіны 68-га УРа. Да 10 гадзін праціўнік абышоў іх з левага флангу і тылу абаронцаў рубяжа.[4]

Палкі 29-й танкавай дывізіі ў 11 гадзін атакавалі буйныя сілы праціўніка на рубяжы Лойкі — Галынка ў напрамку на Сапоцкін. У сустрэчным баі яны прыпынілі прасоўванне нямецкіх войск. Лётчыкі 11-й змешанай авіадывізіі падрымлівалі контратаку 29-й танкавай дывізіі, адбівалі налёты праціўніка на Гродна і аэрадромы дывізіі. Лявей 29-й спрабавала прасунуцца на Ліпск 33-я танкавая дывізія, што дыслакавалася ў Сакулцы. У другой палове дня перадавыя нацысцкія часці выйшлі да р. Ласосна на захад ад Гродна, дзе былі спынены палка́мі 85-й стралковай дывізіі (дыслакавалася ў раёне Гродна). На поўнач ад города з праціўнікам, які фарсіраваў Нёман, уступілў у бой полк 85-й стралковай дывізіі і акружная школа малодшага начсастава пагранічных войск. Да канца дня правы фланг і цэнтр абароны былі прарваны, контрудар сіламі мехкорпуса захлынуўся, толькі на левом флангу адносна паспяхова стрымлівалі непрыяцеля часці 27-й стралковай дывізіі супраць якой дзейнічалі 256-я і 162-я пяхотныя дывізіі са складу 20-га армейскага корпуса вермахта.

У свяязі з пагрозой акружэня войскі 3-й арміі ў ноч на 23 чэрвеня пакінулі Гродна і адышлі на паўднёвы ўсход ад города — на рубеж рэк Котра і Свіслач.

Па выніках першага дня вайны савецкае галоўнае камандаванне зрабіла вывад, што ў асноўным баі вяліся паблізу граніцы, і для ўдару ў адказ сіл дастаткова. Войскам загадвалася магутнымі контрударамі ў фланг і тыл знішчыць сувалкаўскую групоўку праціўніка і да канца дня 24 чэрвеня авалодаць раёнам Сувалкі. На наступны дзень патрабавалася перайсці ў наступленне.

23 чэрвеня[правіць | правіць зыходнік]

На досвітку, пераправіўшыся цераз Нёман з поўначы ад Гродна, 161-я пяхотная дывізія вермахта пачала далейшае прасоўванне па паўночным беразе ракі. Авангард 28-й пяхотнай дывізіі, переадолеўшы ачаговае супраціўленне савецкіх войск, з раніцы ўвайшоў у Гродна. Аўтадарожны мост цераз Нёман быў часткова разбураны, але сапёры за некалькі гадзін яго адрамантавалі. Немцы занялі правабярэжную частку горада, а таксама пачалі прасоўвацца на ўсход у бок Скідаля.

З мэтаю ліквідацыі прарыву з Сувалкскага выступу камануючы войскамі Заходняга фронта Дз. Паўлаў вырашыў нанесці контрудар сіламі механізаваных карпусоў 3-й і 10-й армій. Ён загадаў генерал-лейтэнанту І. Болдзіну стварыць ударную групоўку ў складзе 6-га і 11-га механізаваных карпусоў і 36-й кавалерыйскай дывізіі 6-га кавалерыйскага корпуса і нанесці ўдар у агульным напрамку Беласток — Ліпск з задачай разграміць праціўніка на левым беразе р. Нёман[5]. Удар меў быць нанесены раніцай 23 чэрвеня з раёна паўднёвей Гродна ў паўночным кірунку — у фланг нямецкай групоўцы, што наступала з Сувалкскага выступа. Усе злучэнні, якія прызначаліся для нанясення контрудара, аб'ядноўваліся ў конна-механізаваную групу пад камандаваннем І. Болдзіна.

Аднак нанесці магутны ўдар не было магчымым. Перадусім таму, што на яго напрамку знаходзілся толькі 11-ы механізаваны корпус 3-й арміі. Але з ім генералу Болдзіну так і не ўдалося ўстанавіць сувязь. 6-ы механізаваны корпус яшчэ ўдзень 22 чэрвеня па загаду камандавання 10-й арміі заняў абарону на ўсходнім беразе Нарава. Гэты корпус лічыўся самым укамплектаваным у Чырвонай Арміі, меў на той час 1022 танкі, з іх 352 КВ і Т-342. Аднак для высоўвання ў новы раён яму неабходна было выйсці з бою і здзейсніць 45-кіламетровы марш.

Злучэнні 6-га кавалерыйскага корпуса знаходзіліся ў розных раёнах, а 6-я кавалерыйская дывізія, акрамя таго, вяла баі на ломжынскім напрамку. Для збору злучэнняў конна-механізаванай групы патрабаваўся значны час. Да таго ж высоўванне войск ва ўказаныя ім раёны было звязана з вялікімі цяжкасцямі, таму што варожая авіяція бесперапынна наносіла сканцэнтраваныя і масіраваныя ўдары па іх колонах на маршы, і яны неслі вялікія страты, асабліва ў танках.

Зранку 23 чэрвеня злучэнні і часці 3-й арміі, пасля таго як уначы пакінулі Гродна, дзейнічалі ў разрозненых групоўках, вялі цяжкія баі з наступаўшымі на ўсіх напрамках групоўкамі нямецкіх войск. 56-я стралковая дывізія, рассеченная на дзве часткі, адыходзіла ўздоўж левага і правага берагоў Нёмана. Галаўныя сілы 85-й стралковой дывізіі ў складзе двух стралковых і аднаго гаўбічнага артылерыйскага палкоў пад бесперапыннымі атакамі авіаціі, да канца дня замацаваліся на р. Свіслач. Яе 59-ы стралковы полк разам з часткай сіл 56-й стралковай дывізіі і атрадам пагранічнікаў пасля адыходу ад Гродна заняў абарону ўздоўж р. Котра, на поўнач і поўдзень ад Скідаля. 27-я стралковая дывізія прыкрывала раён Сакулкі, частка яе падраздзяленняў няўдала спрабавала адбіць Дамброву.

Адыход стралковых войск прыкрывалі 29-я і 33-я танкавыя дывізіі 11-га механізаванага корпуса, якія дзейнічалі без артылерыйскай падтрымкі і авіяцыйнага прыкрыцця. У выніку іх баявыя парадкі бесперапынна траплялі пад удары нямецкай авяацыі, якая метадычна знішчала танкі і іншую баявую тэхніку.

У адпаведнасці з атрыманым загадам на контрудар штабы 6-га механізаванага і 6-га кавалерыйскага корпусаў пачалі высоўванне сваіх злучэнняў у зыходныя раёны. Аднак адсутнасць службы рэгулявання на маршрутах 6-га механізіаванага корпуса, неразбярыха на дарогах, прывялі да вялікай колькасці аварый і страты часу. Марш адбываўся ва ўмовах безраздзельнага панавання ў паветры нямецкай авіяцыі, у выніку яе ўдараў толькі 7-я танковая дывізія страціла на працягу дня 63 танкі, да таго ж былі разгромлены ўсе палкавыя тылы[6].

Практычна не змаглі сканцэнтравацца ў зыходных раёнах для контрудара і злучэнні 6-га кавалерыйскага корпуса. Калі яго 6-я кавалерыйская дывізія ўвогуле не атрымала загаду на контрудар і працягвала пасля цяжкіх баёў пад Ломжай адыходзіць на ўсход, то 36-я кавалерыйская дывізія падчас маршу з раёна Ваўкавыска ў напрамку Гродна падвяргалася бесперапынным ударам авіаціі і на працягу некалькіх гадзін была рассеяна па навакольных лясах[7].

Такім чынам, ні адно са злучэнняў конна-механізаванай групы І. Болдзіна, прызначанае для нанясення 23 чэрвеня контрудара на гродзенскім напрамку, у зыходныя раёны выйсці не змагло.

24 чэрвеня[правіць | правіць зыходнік]

Зранку 24 чэрвеня да Нёмана ў раёне Гожы прарваўся 213-ы полк 56-й стралковай дывізіі разам з іншымі групамі, што прымкнулі да яго. На кароткі час быў захоплены нямецкі пантонны мост. Пад агнём праціўніка, несучы вялікі страты, байцы перапраўляліся на супрацьлеглы бераг. Уцалелыя групы накіраваліся далей у бок Ліды.

Даведаўшыся аб захопе Гродна, Дз. Паўлаў удакладніў задачы групы Болдзіна і 3-й арміі. Конна-механізаваная група ў складзе 6-га і 11-га механізаваных карпусоў і 36-й кавалерыйскай дывізіі павінна была авалодаць Гроднам і развіць наступленне па абодвух берегах Нёмана. Дапаможныя ўдары планавалася нанесці сіламі 85, 56 і 27-й стралковых дывізій 3-й арміі з задачамі выйсці на поўнач ад Гродна.[8]

Да світання часці 6-га мехкорпуса ў асноўным вышлі на зыходныя пазіцыі. На працягу дня злучэнні контрударнай групоўкі пры падтрымцы франтавой авіяціі 3-га дальнебамбардзіровачнага корпуса здолелі дабіцца некаторага поспеху. Не вытрымаўшы іх удару, 256-я нямецкая пяхотная дывізія была вымушана адыйсці. Да вечара танкі 6-га мехкорпуса выйшлі ў паласу абароны 27-й стралковай дывізіі. Тым часам супраць савецкіх войск камандуючы групай армій «Цэнтр» фельдмаршал Ф. Бок накіраваў асноўныя сілы 2-га паветранага флоту. Нямецкія самалёты бесперапынна наносілі ўдары, пазбаўляючы часці 3-й арміі і групы Болдзіна магчымасці манеўру. З фронту праціўнік арганізаваў жорсткую супрацьтанкавую абарону, так што савецкія танкісты неслі вялікія страты.

85-я стралковая дывізія наступала на Гродна з паўднёвага ўсходу, пад бамбёжкамі і авіяцыйнымі абстрэламі несла вялікія страты ў людзях і тэхніцы. Да вечара наступленне захлынулася. Слабаўзброеная 204-я механізаваная дывізія, якая прыбыла з раёна Ваўкавыска, ўтрымлівала пазіцыі на р. Ласосна, прыкрываючы левы фланг наступаючай танкавай групоўкі.

На працягу дня ішлі баі на рацэ Котра, савецкія войскі абаранялі Скідаль. Да вечара немцам удалося прарваць абарону ў некаторых месцах. Уначы савецкія падраздзяленні пачалі адступленне на Лунна.

25 чэрвеня[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на далейшае пагаршэнне аператыўнай абстаноўкі ў выніку выхаду нямецкіх танкавых груп да Баранавічаў і Маладзечна і пагрозы акружэння ўсёй беластоцкай групоўкі Заходняга фронту, войскам былі пакінуты ранейшыя задачы. Цяжкія баі пад Гроднам працягваліся і 25 чэрвеня, але наступальныя магчымасці савецкіх войск хутка вычарпаліся. Праціўнік тым часам падцягнуў сюды супрацьтанкавую і зенітную артылерыю, а таксама 129-ю пяхотную дывізію.

Група Болдзіна без артпадрыхтоўкі, лабавымі танкавымі атакамі амаль без падрымкі пяхоты спрабавала ўзламаць абарону праціўніка, насычаную сродкамі супрацьтанкавай барацьбы. Невялікія тактычныя ўкліньванні заканчваліся авіяналётамі і адводам уцалелых танкаў. Група траціла сілы, людзей і баявую тэхніку ў бессэнсоўных атаках. Пры гэтым адсутнічала ўзаемадзеянне з суседзямі, заканчваліся боепрыпасы і паліва.

29-я танкавая дывізія сваім правафланговым 128-м палком у раёне Кузніцы ўступіла ў бой з часцямі нямецкай 162-й пяхотной дывізіі, якая падышла сюды. Не вытрымаўшы атакі пры моцнай артылерыйскай падтрымцы, полк адышоў. У тылавом раёне 29-й дывізіі збіраліся і прыводзілі сябе ў парадак падраздзяленні 27-й стралковай дывізіі. Рэшткі 36-й кавалерыйскай дывізіі трымалі пазіцыі ў раёне Крынак і Адэльска.

6-я кавалерыйская дывізія з раніцы 25 чэрвеня ў зыходным раёне для наступлення трапіла пад моцную бамбардзіроўку з паветра. Яе 94-ы полк страціў радёстанцыю і ўсю артылерыю, быў забіты камандзір палка. Кавалерысты 6-й дывізіі былі рассеяны і ў беспарадку пачалі адыходзіць у лясы на паўднёвы захад ад мястэчка Нова Воля і далей у напрамку Ваўкавыска. З-за адсутнасці паліва была знішчана частка машын 35-га танкавага палка.

У раёне Скідаля працягвалі баі асобныя падраздзяленні 59-га палка з 85-й дывізіі і 184-га палка — з 56-й. Перастрэлкі ішлі ўсю ноч на 25-е і ўвесь дзень 25 чэрвеня, пакуль нарэшце немцам не ўдалося поўнасцю авалодаць горадам.

Увечары 25 чэрвеня савецкае галоўнакамандаванне дазволіла генералу Дз. Паўлаву адвесці войскі ў ноч з 25 на 26 чэрвеня.

Адступленне савецкіх войск[правіць | правіць зыходнік]

Злучэнні 3-й арміі пачалі адступленне з раёна Гродна на Масты — Навагрудак. 27-я стралковая дывізія, якая з 25 чэрвеня займала рубеж на рацэ Свіслач, прыкрываючы адыходзячыя часці, трапіла ў акружэнне і была знішчана. Прыкрываючыся высунутымі да перапраў ля Лунна і Мастоў часцямі 204-й матарызаванай дывізіі, астаткі злучэнняў 3-й арміі прасоўваліся ў напрамку Навагрудка, а затым Стаўбцоў. Частку баявой тэхнікі даваялося пакінуць на заходнім беразе Шчары ў раёне Слоніма. Злучыцца з асноўнымі савецкімі сіламі ім удалося толькі пад канец ліпеня ў раёне Рагачова.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Групе Болдзіна ўдалося на некалькі сутак прыкаваць да Гродна значныя сілы праціўніка і нанесці яму істоны ўрон. Камандаванне групы армій «Цэнтр» было вымушана перакінуць сюды два армейскіх корпусы і павярнуць некаторыя часці 3-й танкавай групы генерала Гота. Контрудар аблегчыў, хоць і ненадоўга, становішча 3-й арміі. Аднак перахапіць ініцыятыву савецкім войскам не ўдалося, прычым механізаваныя корпусы панеслі вялізныя страты: напрыклад, у 11-м мехкорпусе засталося ўсяго 50 танкаў[9].

Галоўнымі прычынамі няўдалага зыходу контрудара стала адсутнасць надзейнай авіяцыйнай і артылерыйскай падтрымкі і зенітна-артылерыйскага прыкрыцця. Савецкія войскі панеслі значныя страты ў матэрыяльнай частцы і людзях ад авіяцыі і супрацьтанкавай артылерыі. Акрамя таго, з-за дрэннай арганізацыі забеспячэння яны пачалі цярпець недахоп у боепрыпасах і паліве.

Зноскі

  1. Тут пералічаныя злучэнні, якіяпадтрымлівалі 8-ы армейскі корпус.
  2. Знаходзілася на маршы з Полацка ў Крэва і ў Гродна да пачатку вайны так і не патрапіла
  3. У раён Гродна да пачатку вайны не патрапіў
  4. Абаронцы рубяжа на Аўгустоўскім канале працягвалі баі ў акружэнні. У ноч на 24 чэрвеня частка з іх вырвалася з кольца і, пераправіўшыся церез Нёман, адышла на ўсход. Гарнізоны асобных дотаў біліся да 26 чэрвеня.
  5. ЦАМО РФ. Ф. 208. Оп. 4857. Д. 11. Л. 48.
  6. Иринархов Р. С. Западный Особый. — С. 260.
  7. Иринархов Р. С. Западный Особый. — С. 261.
  8. Иринархов Р. С. Западный Особый. — С. 299.
  9. ЦАМО РФ. Ф. 208. Оп. 2511. Д. 206. Л. 34.