Перайсці да зместу

Авантурын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Авантурын

Авантурын (фр.: aventurine[1]) — дробназярністая разнавіднасць кварца (кварцыту). Уяўляе сабой тонка- або дробназярністую горную пароду, якая складаецца з кварца і дробных рассеяных уключэнняў слюдзяных лускавінак, а часам хларыту ці гематыту. Авантурын адносіцца да метамарфічных горных парод, якія ўзніклі пры ўшчыльненні і перакрышталізацыі пясчана-гліністых асадкаў, часцей пясчанікаў, у кварцыты і крышталічныя сланцы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.18