Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2010
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2010 | |
Сезон | 2009/2010 |
---|---|
Тэрміны | 29 сакавіка — 4 красавіка 2010 |
Арэна | Спартыўная зала Пекінскага універсітэта |
Горад | Пекін |
Краіна | Кітай |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Sanyuan Foods |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £300,000 (+£20,000) |
Прызавыя пераможцы | £55,000 |
Мінулы чэмпіён | Пітэр Эбдан |
Фінал | |
Пераможца | Марк Уільямс |
Фіналіст | Дзін Дзюньхуэй |
Лік | 10:6 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 40 |
Колькасць матчаў | 39 |
Найвышэйшая серыя | 147 (Ніл Робертсан) (кваліфікацыя: 134 (Мэцью Сэлт, Дэвід Грэй)) |
←2009 ● Адкрыты чэмпіянат Кітая ● 2011→ | |
Снукерны сезон 2009/2010 | |
←ПЧС5 | Чэмпіянат свету→ |
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2010 (англ.: China Open 2010, таксама вядомы як Sanyuan Foods China Open 2010 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 29 сакавіка па 4 красавіка 2010 года ў спартыўнай зале Пекінскага універсітэта, у Пекіне, Кітай. Турнір стаў 11-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £300,000, з якіх £55,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Марк Уільямс, які перайграў на сваім шляху да тытула Джэймі Коўпа (5:3), чэмпіёна свету Джона Хігінса (5:2), Марку Фу ў чвэрцьфінале (5:1), Алістэра Картэра ў паўфінальным матчы (6:4) і Дзіна Цзюньхуэя ў фінальным паядынку з лікам 10:6. Такім чынам, 35-гадовы валіец выйграў свой 22-гі прафесійны і 17-ы рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама трэці (рэкордны) тытул адкрытага чэмпіянату Кітая (пасля розыгрышаў 2002 і 2006 гадоў) і першы рэйтынгавы турнір за 4 гады (пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Кітая ў 2006 годзе).
Турнір
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыты чэмпіянат Кітая 2010 стаў 11-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь.
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2010 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся пятым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2009/2010.
Прызавыя грошы
[правіць | правіць зыходнік]Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £29,000 і склаў £300,000. Яшчэ £20,000 атрымаў выканаўца максімальнай серыі. Прызавыя пераможцы павысіліся на £3,000, склаўшы £55,000.
Дасягненне | Прызавыя |
---|---|
Пераможца | £55,000
|
Фіналіст | £28,000
|
Паўфіналісты | £14,000
|
Чвэрцьфіналісты | £7,525
|
1/8 фіналу | £5,370
|
1/16 фіналу | £3,640
|
1/24 фіналу | £2,050
|
1/32 фіналу | £1,400
|
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі | £2,000
|
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі | £500
|
Агульны прызавы фонд | £300,000
|
Максімальны брэйк у асноўнай стадыі | £20,000
|
Максімальны брэйк у кваліфікацыі | £1,000
|
Рэйтынгавыя ачкі
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыты чэмпіянат Кітая 2010 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на другім турніры ў Кітаі, Шанхай Мастэрc, а таксама Гран-пры. Пераможца турніру атрымаў 7000 рэйтынгавых ачкоў. Больш каштоўнымі турнірамі (у плане рэйтынгу) былі толькі чэмпіянат Вялікабрытаніі (пераможца атрымаў 8000 ачкоў) і чэмпіянат свету (пераможца атрымаў 10000 балаў).
Дасягненне | Ачкі | Ачкі (СГ)[ра 1] |
---|---|---|
Пераможца | 7000
|
|
Фіналіст | 5600
|
|
Паўфіналісты | 4480
|
|
Чвэрцьфіналісты | 3500
|
|
1/8 фіналу | 2660
|
|
1/16 фіналу | 1960
|
980
|
1/24 фіналу (квал.) | 1610
|
805
|
1/32 фіналу (квал.) | 1260
|
630
|
1/40 фіналу (квал.) | 910
|
455
|
1/48 фіналу (квал.) | 560
|
280
|
- ↑ Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.
Уайлдкард раўнд
[правіць | правіць зыходнік]Восем азіяцкіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: кітайцы Лю Чэньвэй, Лі Янь, Цянь Пэнфэй, Шы Шуам'ян, Лю Чуан і Юй Дэлу, а таксама Супож Саенла з Тайланда і Ау Чы-Вай з Ганконга. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць васьмярых выпадковых гульцоў, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Рода Лоўлера, Роберта Мілкінса, Эндру Хігінсана, Марка Дэвіса, Джэймса Уатану, Тоні Дрэгу, Роры Мак-Лаўда і Б'ёрна Ханевіра.
Першы гулец | Лік | Другі гулец |
---|---|---|
Род Лоўлер | 5:3 | Супож Саенла |
Роберт Мілкінс | 5:2 | Лю Чэньвэй |
Эндру Хігінсан | 5:0 | Лі Янь |
Марк Дэвіс | 4:5 | Цянь Пэнфэй |
Джэймс Уатана | 5:0 | Ау Чы-Вай |
Тоні Дрэга | 5:3 | Шы Шуам'ян |
Роры Мак-Лаўд | 0:5 | Лю Чуан |
Б’ёрн Ханевір | 5:4 | Юй Дэлу |
Асноўная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Фінал
[правіць | правіць зыходнік]Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Мікаэла Таб. Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта, Пекін, Кітай, 4 красавіка 2010. | ||
Дзін Цзюньхуэй (14) Кітай |
6:10 | Марк Уільямс (15) Уэльс |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
Дзённая сесія: 12:111 (110), 128:0 (127), 83:1 (53), 74:25 (70), 29:69 (68), 123:7 (116), 35:87 (55), 86:32 (82), 17:109 (61) Вячэрняя сесія: 4:81 (81), 61:66 (65), 73:0 (73), 0:76 (64), 11:84, 57:85 (59), 14:75 | ||
127 | Найвышэйшая серыя | 110 |
2 | Соценныя серыі | 1 |
6 | Серыі 50+ | 8 |