Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2005
| Адкрыты чэмпіянат Кітая 2005 | |
| Сезон | 2004/2005 |
|---|---|
| Тэрміны | 26 сакавіка — 3 красавіка 2005 |
| Арэна | Чааянскі спартыўны цэнтр |
| Горад | Пекін |
| Краіна | Кітай |
| Арганізацыя | WPBSA |
| Фармат | Рэйтынгавы турнір |
| Агульны прызавы фонд | £200,500 |
| Прызавыя пераможцы | £30,000[заўв 1] |
| Мінулы чэмпіён | |
| Фінал | |
| Пераможца | |
| Фіналіст | |
| Лік | 9:5 |
| Статыстыка турніру | |
| Найвышэйшая серыя | 140 (Пол Хантэр) (кваліфікацыя: 139 (Энтані Хэмілтан)) |
| ←2002 ● Адкрыты чэмпіянат Кітая ● 2006→ | |
| Снукерны сезон 2004/2005 | |
| ←Айрыш Мастэрс | Чэмпіянат свету→ |
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2005 (англ.: China Open 2005) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 26 сакавіка па 3 красавіка 2005 года ў чааянскім спартыўным цэнтры, у Пекіне, Кітай. Турнір стаў шостым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £200,500, з якіх £30,000 павінен быў атрымаць пераможца.
Пераможцам турніру стаў Дзін Цзюньхуэй з Кітая, які перайграў на сваім шляху да тытула Марка Дэвіса ў уайлдкард раўндзе (5:2), Пітэра Эбдана (5:0), Сцюарта Бінэма (5:4), Марку Фу ў чвэрцьфінале (5:2), Кена Доэрці з Ірландыі ў паўфінальным матчы (6:0) і шатландца Стывена Хендры ў фінальным паядынку з лікам 9:5. Такім чынам, 18-гадовы кітаец выйграў свой першы тытул у кар'еры, стаўшы першым снукерыстам з Кітая, які выйграў рэйтынгавае спаборніцтва і першым азіятам за 10 гадоў, які выйграў рэйтынгавы турнір (пасля перамогі тайца Джэймса Уатаны на адкрытым чэмпіянаце Тайланда ў сакавіку 1995 года). Апроч таго, Дзін, якому споўнілася 18 гадоў падчас турніру, стаў самым маладым пераможцам рэйтынгавага спаборніцтва з 1993 года, калі Роні О’Саліван перамог на чэмпіянаце Вялікабрытаніі за тыдзень да свайго 18-годдзя. Кітайскі снукерыст, які знаходзіўся ў мэйн-туры, аднак атрымаў уайлдкард, які вызваліў яго ад праходжання кваліфікацыі, не атрымаў за перамогу рэйтынгавых ачкоў і прызавых грошай.
Турнір
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыты чэмпіянат Кітая 2005 стаў шостым розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. У 2005 годзе чэмпіянат праходзіў у Чааянскім спартыўным цэнтры ў Пекіне.
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2005 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся сёмым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2004/2005.
Прызавыя грошы
[правіць | правіць зыходнік]Прызавы фонд турніру значна панізіўся ў параўнанні з папярэднім розыгрышам больш чым у два разы (на £250,300) і склаў £200,500. Прызавыя пераможцы панізіліся на £32,500, склаўшы £30,000.
| Дасягненне | Прызавыя |
|---|---|
| Пераможца | £30,000[заўв 1]
|
| Фіналіст | £15,000
|
| Паўфіналісты | £7,500
|
| Чвэрцьфіналісты | £5,600
|
| 1/8 фіналу | £4,000
|
| 1/16 фіналу | £2,500
|
| 1/24 фіналу | £1,625
|
| 1/32 фіналу | £1,100
|
| Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі | £2,000
|
| Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі | £500
|
| Агульны прызавы фонд | £200,500
|
| Максімальны брэйк у асноўнай стадыі | £20,000
|
| Максімальны брэйк у кваліфікацыі | £1,000
|
Рэйтынгавыя ачкі
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыты чэмпіянат Кітая 2005 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя трох найбуйнейшых (Гран-пры, чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету). Пераможца турніру атрымаў 4000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на Гран-пры, чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 5000, 6000 і 8000 адпаведна.
| Дасягненне | Ачкі | Ачкі (СГ)[ра 1] |
|---|---|---|
| Пераможца | 4000
|
|
| Фіналіст | 3000
|
|
| Паўфіналісты | 2500
|
|
| Чвэрцьфіналісты | 2050
|
|
| 1/8 фіналу | 1750
|
|
| 1/16 фіналу | 1450
|
725
|
| 1/24 фіналу (квал.) | 1150
|
575
|
| 1/32 фіналу (квал.) | 900
|
450
|
| 1/40 фіналу (квал.) | 650
|
325
|
| 1/48 фіналу (квал.) | 200
|
- ↑ Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.
Уайлдкард раўнд
[правіць | правіць зыходнік]16 азіяцкіх снукерыстаў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: кітайскія прафесіяналы Дзін Цзюньхуэй, Лю Сун і Цзінь Лун і аматары Сяа Гадун, Цаа Кайшэн, Го Хуа, Ян Цынцянь, Цаа Сіньлун, Цай Цзяньчжун, Пан Вэйго, Чжэн Пэн, Зан Дунтаа, Чжан Кай і Лян Вэньбо, а таксама Кабкіт Паладжын з Тайланда і Хабіб Субах з Бахрэйна. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць усіх гульцоў, якія прайшлі кваліфікацыю.
| Першы гулец | Лік | Другі гулец | Першы гулец | Лік | Другі гулец | |
|---|---|---|---|---|---|---|
| 5:3 | 5:3 | |||||
| 1:5 | 5:3 | |||||
| 5:1 | 5:3 | |||||
| 2:5 | 5:2 | |||||
| 5:1 | 5:3 | |||||
| 3:5 | 5:1 | |||||
| 5:3 | 5:1 | |||||
| 5:1 | 4:5 |
Асноўная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Фінал
[правіць | правіць зыходнік]| Фінал: да 9 перамог. Рэферы: Пол Кольер. Чааянскі спартыўны цэнтр, Пекін, Кітай, 2 красавіка 2005. | ||
| Дзін Цзюньхуэй |
9:5 | Стывен Хендры (3) |
|
Статыстыка ігракоў
| ||
| Дзённая сесія: 1:108 (92), 10:108 (108), 103:30 (65), 8:86, 0:71 (57), 84:0 (84), 63:31 Вячэрняя сесія: 46:31, 109:11 (107), 1:61, 56:26, 79:30 (53), 103:34 (87), 106:0 (103) | ||
| 107 | Найвышэйшая серыя | 108 |
| 2 | Соценныя серыі | 1 |
| 6 | Серыі 50+ | 3 |