Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2006

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2006
Фота
Сезон: 2005/2006
Тэрміны: 20 — 26 сакавіка 2006
Арэна: Спартыўная зала Пекінскага універсітэта
Горад: Пекін
Краіна: Кітай
Арганізацыя: WPBSA
Спонсар: Star Dragon Woods Villa Cup
Фармат: Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд: £200,500
Прызавыя пераможцы: £30,000
Мінулы чэмпіён: Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй
Фінал
Пераможца: Сцяг Уэльса Марк Уільямс
Фіналіст: Сцяг Шатландыі Джон Хігінс
Лік: 9:8
Статыстыка турніру
Найвышэйшая серыя: 135 (Дзін Дзюньхуэй)
(кваліфікацыя: 137 (Марк Сэлбі))
←2005Адкрыты чэмпіянат Кітая2007→
Снукерны сезон 2005/2006
←Адкрыты чэмпіянат Уэльса Чэмпіянат свету→

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2006 (англ.: China Open 2006, таксама вядомы як Star Dragon Woods Villa Cup China Open 2006 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 20 па 26 сакавіка 2006 года ў спартыўнай зале Пекінскага універсітэта, у Пекіне, Кітай. Турнір стаў сёмым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £200,500, з якіх £30,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Марк Уільямс з Уэльса, які перайграў на сваім шляху да тытула шатландцаў Дру Генры (5:2), Скота Мак-Кензі (5:0) і Стывена Хендры ў чвэрцьфінале (5:1), леташняга пераможцу Дзіна Цзюньхуэя з Кітая ў паўфінальным матчы (6:2) і яшчэ аднаго прадстаўніка Шатландыі Джона Хігінса ў напружаным фінальным паядынку з лікам 9:8. Такім чынам, 31-гадовы валіец выйграў свой 20-ы прафесійны і 16-ы рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама чацвёрты рэйтынгавы турнір у Азіі, другі адкрыты чэмпіянат Кітая і першае спаборніцтва за два з паловай гады (пасля перамогі на кубку LG у 2003 годзе).

Турнір[правіць | правіць зыходнік]

Пекінскі раён Хайцзянь — месца правядзення адкрытага чэмпіянату Кітая 2006.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2006 стаў сёмым розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а ў 2006 годзе ўпершыню праходзіў у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2006 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся пятым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2005/2006.

Прызавыя грошы[правіць | правіць зыходнік]

Прызавы фонд турніру не змяніўся ў параўнанні з мінулым годам і склаў £200,500. Прызавыя пераможцы таксама засталіся на тым жа ўзроўні, што і год таму, — £30,000.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца
£30,000
Фіналіст
£15,000
Паўфіналісты
£7,500
Чвэрцьфіналісты
£5,600
1/8 фіналу
£4,000
1/16 фіналу
£2,500
1/24 фіналу
£1,625
1/32 фіналу
£1,100
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі
£2,000
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі
£500
Агульны прызавы фонд
£200,500
Максімальны брэйк у асноўнай стадыі
£20,000
Максімальны брэйк у кваліфікацыі
£1,000

Рэйтынгавыя ачкі[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2006 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя двух найбуйнейшых (чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету), а таксама Гран-пры, які меў іншы фармат кваліфікацыі, аднак рэйтынгавыя ачкі за месцы ў асноўнай стадыі былі тымі ж. Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 7500 і 10000 адпаведна.

Дасягненне Ачкі Ачкі (СГ)[ра 1]
Пераможца
5000
Фіналіст
4000
Паўфіналісты
3200
Чвэрцьфіналісты
2500
1/8 фіналу
1900
1/16 фіналу
1400
700
1/24 фіналу (квал.)
1150
575
1/32 фіналу (квал.)
900
450
1/40 фіналу (квал.)
650
325
1/48 фіналу (квал.)
400
200
  1. Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.

Уайлдкард раўнд[правіць | правіць зыходнік]

Восем кітайскіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Ян Цынцянь, Юй Дэлу, Лю Чуан, Лі Інсы, Лі Хан, Цянь Пэнфэй, Цаа Кайшэн і Чжэн Пэн. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць васьмярых выпадковых гульцоў, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Дэйва Харальда, Эндру Нормана, Джо Свэйла, Дэвіда Ро, Скота Мак-Кензі, Джэймі Коўпа, Рыкі Уолдэна і Эдрыяна Ганэла.

Першы гулец Лік Другі гулец
Сцяг Англіі Дэйв Харальд 2:5 Сцяг Кітая Ян Цынцянь
Сцяг Англіі Эндру Норман 1:5 Сцяг Кітая Юй Дэлу
Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл 5:2 Сцяг Кітая Лю Чуан
Сцяг Англіі Дэвід Ро 5:2 Сцяг Кітая Лі Інсы
Сцяг Шатландыі Скот Мак-Кензі 5:2 Сцяг Кітая Лі Хан
Сцяг Англіі Джэймі Коўп 5:2 Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй
Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 5:1 Сцяг Кітая Цаа Кайшэн
Сцяг Англіі Эдрыян Ганэл 5:3 Сцяг Кітая Чжэн Пэн

Асноўная сетка[правіць | правіць зыходнік]

  Першы раўнд
да 5 перамог
Другі раўнд
да 5 перамог
Чвэрцьфіналы
да 5 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 9 перамог
                                               
1  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 5  
 Сцяг Кітая Ян Цынцянь 4  
  1  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 5  
  15  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 2  
15  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 5
 Сцяг Кітая Юй Дэлу 1  
  1  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 5  
   Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл 0  
10  Сцяг Англіі Джымі Уайт 3  
 Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл 5  
     Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл 5
   Сцяг Англіі Дэвід Ро 3  
7  Сцяг Англіі Пол Хантэр 4
 Сцяг Англіі Дэвід Ро 5  
  1  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 2  
  11  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 6  
6  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 4  
 Сцяг Шатландыі Скот Мак-Кензі 5  
   Сцяг Шатландыі Скот Мак-Кензі 0
  11  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 5  
11  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 5
 Сцяг Шатландыі Дру Генры 2  
  11  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 5
  4  Сцяг Шатландыі Стывен Хендры 1  
14  Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус 2  
 Сцяг Англіі Джэймі Коўп 5  
   Сцяг Англіі Джэймі Коўп 4
  4  Сцяг Шатландыі Стывен Хендры 5  
4  Сцяг Шатландыі Стывен Хендры 5
 Сцяг Англіі Бары Хокінс 1  
11  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 9
8  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 8
3  Сцяг Англіі Роні О'Саліван 0  
 Сцяг Тайланда Джэймс Уатана 5  
   Сцяг Тайланда Джэймс Уатана 4  
  12  Сцяг Англіі Стывен Лі 5  
12  Сцяг Англіі Стывен Лі 5
 Сцяг Англіі Дэвід Грэй 2  
  12  Сцяг Англіі Стывен Лі 2  
  13  Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 5  
13  Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 5  
 Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 4  
  13  Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 5
   Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 2  
5  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 3
 Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 5  
  13  Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 2
  8  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 6  
8  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 5  
 Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 4  
  8  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 5
  9  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 0  
9  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 5
 Сцяг Англіі Марк Сэлбі 4  
  8  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 5
  16  Сцяг Англіі Джо Пэры 2  
16  Сцяг Англіі Джо Пэры 5  
 Сцяг Англіі Эдрыян Ганэл 4  
  16  Сцяг Англіі Джо Пэры 5
   Сцяг Англіі Майкл Холт 4  
2  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 2
 Сцяг Англіі Майкл Холт 5  

Фінал[правіць | правіць зыходнік]

Фінал: да 9 перамог. Рэферы: Эйрыян Уільямс.
Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта, Пекін, Кітай, 26 сакавіка 2006.
Марк Уільямс (11)
Сцяг Уэльса Уэльс
9:8 Джон Хігінс (8)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
Дзённая сесія: 1:85 (54), 63:60, 60:66 (56 Уільямс, 66), 72:52, 69:0 (60), 3:74 (74), 25:168, 73:32 (66)
Вячэрняя сесія: 67:0, 57:71, 78:42 (61), 39:58, 0:75 (69), 70:12 (69), 58:47, 28:64 (64), 69:44
69 Найвышэйшая серыя 74
0 Соценныя серыі 0
5 Серыі 50+ 4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]