Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Іспаніі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 64: Радок 64:
* [[Савецкія спецыялісты за мяжой]]
* [[Савецкія спецыялісты за мяжой]]


{{Зноскі}}
== Літаратура ==
== Літаратура ==
* {{артыкул|аўтар= Ирина Воронкова. |загаловак=Первая схватка с фашизмом |арыгінал= |спасылка= |аўтар выдання= |выданне= [[Беларуская думка (часопіс)|Беларуская думка]]|тып= журнал|месца= |выдавецтва= |год= 2016|выпуск= |том= |нумар= 6|старонкі= 82—89|isbn= |issn= |doi= |bibcode= |arxiv= |pmid= |мова= |ref= |archiveurl= |archivedate=}}
* {{артыкул|аўтар= Ирина Воронкова. |загаловак=Первая схватка с фашизмом |арыгінал= |спасылка= |аўтар выдання= |выданне= [[Беларуская думка (часопіс)|Беларуская думка]]|тып= журнал|месца= |выдавецтва= |год= 2016|выпуск= |том= |нумар= 6|старонкі= 82—89|isbn= |issn= |doi= |bibcode= |arxiv= |pmid= |мова= |ref= |archiveurl= |archivedate=}}


{{Зноскі}}


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==

Версія ад 15:16, 18 лютага 2023

Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Іспаніі
Гады існавання верасень 1936 — канец 1938
Краіна  СССР
Уваходзіць у Інтэрнацыянальныя брыгады
Тып ваенныя саветнікі і ваенныя спецыялісты
Колькасць ад 2 да 3 тысяч прайшло за ўвесь час
Дыслакацыя  Другая Іспанская Рэспубліка
Удзел у Грамадзянская вайна ў Іспаніі

Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Іспаніі — кантынгент кадравых вайскоўцаў Чырвонай Арміі, якія ў перыяд грамадзянскай вайны ў Іспаніі змагаліся на баку рэспубліканцаў. Спецыялісты афармляліся як добраахвотнікі, так як савецкі ваенны ўдзел быў таемным.

Гісторыя

У ліпені 1936 года ў Іспаніі ўспыхвае мяцеж супраць урада Народнага Фронту. Бунт узначаліў генерал Франсіска Франка. Большая частка арміі перайшла на бок мяцежнікаў, пакінуўшы ўрадавыя сілы практычна без узбраенняў і прафесійных вайскоўцаў. Афіцыйны Мадрыд, знаходзячыся ў цяжкім становішчы, запрасіў дапамогі ў Савецкага Саюза[1].

14 верасня Разведупраўленне Наркамата абароны і Замежны аддзел Наркамата ўнутраных спраў прынялі план аперацыі «X», якая прадугледжвала аказанне ваеннай дапамогі Рэспубліканскай Іспаніі, уключаючы падтрымку ў ваенна-тэхнічнай сферы і паслугі ваенных саветнікаў, ваенспецаў, інструктараў (распрацоўка аперацый і падрыхтоўка кадраў)[2].

У Іспанію былі накіраваны кадравыя вайскоўцы Беларускай, Кіеўскай, Маскоўскай, Ленінградскай і Закаўказскай ваенных акругаў, ВПС Балтыйскага і Ціхаакіянскага флатоў[2].

Усяго ў канфлікце, па розных ацэнках, прынялі ўдзел ад 2 да 3 тысяч вайскоўцаў і яшчэ 1 тысяча грамадзянскіх спецыялістаў[2].

Першапачаткова меркавалася, што савецкія ваенспецы будуць займацца толькі пытаннямі падрыхтоўкі кадраў і кансультацыямі без удзелу ў баявых дзеяннях, але сітуацыя на фронце (восеньскае наступленне 1936-га франкістаў на Мадрыд) вымусіла камандаванне дапусціць іх і на перадавую. Замежнікі згулялі значную ролю ў фарміраванні і навучанні рэспубліканскай арміі, арганізацыі штабоў, палітычнага апарата, службы тылу, сістэмы ваеннай падрыхтоўцы. Саветнікі прымалі ўдзел у распрацоўцы і ажыццяўленні найбуйнейшых ваенных аперацый. Непасрэдна ў баях змагаліся лётчыкі, зенітчыкі, танкісты, маракі. У тыле інжынеры, тэхнікі і рабочыя дапамагалі наладжваць ваенную вытворчасць і рамонт тэхнікі[2].

У 1938 годзе СССР, не здолеўшы знайсці агульнай мовы са шматпартыйным кіраўніцтвам Іспаніі і расчараваўшыся ў канфлікце на фоне няўдач, скараціў аб’ёмы ваеннай дапамогі. Савецкія спецыялісты пакінулі краіну. Таксама пачалося расфармаванне і іншых замежных злучэнняў (гл. Інтэрнацыянальныя брыгады). Адсутнасць дастатковай падтрымкі прывяла ў сакавіку 1939 года да падзення ўрада рэспубліканцаў[3].

Страты

У баях загінулі 125—127 савецкіх саветнікаў і спецыялістаў, яшчэ 11 памерлі ад ран, 19 чалавек загінулі пры няшчасных выпадках. Таксама ад 19 да 32 былі прызнаны зніклымі без вестак[4][5][6]. Расійская ваенна-гістарычная статыстыка называе лічбы ў 189 загінуўшых вайскоўцаў і 40 грамадзянскіх[7].

Узнагароды

59 савецкіх саветнікаў і спецыялістаў былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза[8][4].

Мемарыялы

У Іспаніі размешчаны 4 мемарыялы, прысвечаных савецкім вайскоўцам. Кожны з іх з’яўляецца кенатафам — помнікам над сімвалічнымі магіламі, у якіх няма тэл, паколькі за часы праўлення Франка былі страчаны як звесткі аб пахаваннях чырвонаармейцаў, так і якія-небудзь дадзеныя аб магчымых месцах іх пахаванняў[9].

Такія помнікі размешчаны ў гарадах Фуэнкараль (узведзены ў 1989 годзе архітэктарам Васкрасенскім і скульптарам Рукавішнікавым), Санта-Крус-дэ-ла-Сарса (адкрыты ў 2009-м пры падтрымцы Пасольства Расіі), Торэ-Пачэка (у сцяне для пахаванняў іспанскіх лётчыкаў ёсць асобная ніша, якая належыць савецкаму лётчыку Стралкову), Ла-Сенія (прысвечаны лётчыку Валашчанка, што загінуў 4 лістапада 1937 года)[9].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Воронкова, стр. 82
  2. а б в г Воронкова, стр. 83
  3. Воронкова, стр. 88—89
  4. а б Интернациональная военная помощь Испании (1936—1939) Архівавана 31 кастрычніка 2013. // «Память Земли Орловской»
  5. В. И. Михайленко. Новые факты о советской военной помощи в Испании Архівавана 11 лістапада 2013. стр.18-46
  6. Толмачев В. А. Советские военные моряки в Испании. 1936—1939 гг. // Военно-исторический журнал. — 2006. — № 7. — С.56-58.
  7. Воронкова, стр. 89
  8. Советские военные советники и специалисты в Испании (1936—1939 гг.) Архівавана 20 кастрычніка 2013. / интернет-сайт региональной общественной организации «Лига Военных Дипломатов»
  9. а б СОВЕТСКИЕ ВОИНСКИЕ МЕМОРИАЛЫ В ИСПАНИИ

Літаратура

  • Ирина Воронкова. Первая схватка с фашизмом // Беларуская думка : журнал. — 2016. — № 6. — С. 82—89.


Спасылкі