Гайд-парк: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.3) (робат дадаў: sh:Hajd park (London) |
др r2.7.2) (робат змяніў: sh:Hyde Park, London |
||
Радок 90: | Радок 90: | ||
[[ro:Hyde Park]] |
[[ro:Hyde Park]] |
||
[[ru:Гайд-парк]] |
[[ru:Гайд-парк]] |
||
[[sh: |
[[sh:Hyde Park, London]] |
||
[[simple:Hyde Park, London]] |
[[simple:Hyde Park, London]] |
||
[[sk:Hyde Park (Londýn)]] |
[[sk:Hyde Park (Londýn)]] |
Версія ад 22:52, 9 жніўня 2012
Гайд-парк? | |
---|---|
англ.: Hyde Park | |
Асноўная інфармацыя | |
Тып | Гарадскі парк |
Плошча | 1,4 км² га |
Афіцыйны сайт | |
Размяшчэнне | |
51°30′31″ пн. ш. 0°09′49″ з. д.HGЯO | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гайд-парк (англ.: Hyde Park) — каралеўскі парк плошчай 1,4 км² у цэнтры Лондана. З захаду да яго прылягаюць Кенсінгтонскія сады. Традыцыйнае месца палітычных мітынгаў, свят і гуляў.
Гісторыя
Яшчэ да нармандскага заваявання парк належаў Вэстмінстэрскаму абацтву; назву атрымаў ад старажытнай адзінкі вымярэння плошчы. З пачаткам роспуску кляштараў (1536 г.) Генрых VIII канфіскаваў яго ў казну, каб выкарыстоўваць для ўласных паляўнічых забаў.[1] Для публікі ён быў адкрыты пры Якаве I, а пры Карле II стаў улюблёным месцам адпачынку лонданцаў.
Галоўная славутасць парку — возера Серпентайн, у якім дазволена купанне, а таксама аднайменная галерэя. У паўднёва-усходнім вуглу парку размешчаны Эпслі-хаус (Apsley House), у якім змяшчаецца музей герцага Велінгтона (The Wellington Museum), і арка Велінгтона. Гэтыя аб'екты нагадваюць пра тое, што ў 1815 годзе ў Гайд-парку праходзіў гістарычны парад, прысвечаны перамозе Велінгтона над Напалеонам. У 1822 годзе ў гонар герцага ў Гайд-парку была ўстаноўлена велізарная статуя Ахіла працы скульптара сэра Рычарда Вестмаката. Гэта была першая ў брытанскай сталіцы скульптурная выява аголенага чалавека. І нават упрыгожаная бронзавым фігавым лістком, яна выклікала абуранасць гараджан[1].
Каралева Вікторыя абрала Гайд-парк месцам правядзення першай у гісторыі Сусветнай выстаўкі 1851 года, для якой у парку быў узведзена «новы цуд свету» — Крыштальны палац (не захаваўся).
Куток аратараў
За межамі Англіі Гайд-парк вядомы першым чынам тым, што тут знаходзіцца Speakers' Corner, дзе традыцыйна адточваюць сваё красамоўства рознага роду аратары і прапаведнікі. Таму Гайд-парк стаў сінонімам месца, дзе можна свабодна абвяшчаць і адстойваць любыя ідэі. У часы так званых галоснасці і перабудовы «гайд-паркамі» ў гарадах СССР сталі зваць месцы сходаў (звычайна на адкрытым паветры) прадстаўнікоў розных палітычных і філасофскіх плыняў з мэтай прапаганды сваіх поглядаў.
Возера Серпентайн | Гайд-парк з вышыні птушынага палёту | Шпацырная алея Ротэн-Роу |
Зноскі
- ↑ Русский репортёр. 2010. №23. С.88
Літаратура
- Room, Adrian. Brewer's Names, Cassell, London, 1992. ISBN 0-304-34077-4
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гайд-парк
- Афіцыйны сайт (англ.)