Танах: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Pete unseth (размовы | уклад) foto |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Выява:Targum.jpg|right|thumb|320px|upright|Старонка 11 стагоддзя з тэксам Танаху]] |
[[Выява:Targum.jpg|right|thumb|320px|upright|Старонка 11 стагоддзя з тэксам Танаху]] |
||
'''Танах''' ({{lang-he|תַּנַ "ךְ}}) — тэрмін, які выкарыстоўваецца ў [[іўдаізм]]е для канона [[яўрэйская Біблія|яўрэйскай Бібліі]]. Танах таксама вядомы як [[Масарэцкі тэкст]] або ''Мікра''. Назва ''Танах'' з'яўляецца абрэвіятурай, створанай з пачатковых літар яўрэйскага алфавіта з трох традыцыйных падраздзяленняў Масарэцкага тэксту: [[Тора|Торы]] («вучэння», таксама вядомай як [[Пяцікніжжа Майсеевае]]), Невеім («Прарокі») і Кетувім («Пісанне»). Назва «Мікра» ({{lang-he|מקרא}}), што азначае «''тое, што чытаюць''», з'яўляецца альтэрнатывай яўрэйскім тэрмінам Танаху. Кнігі Танаху былі перададзеныя згодна з вуснай традыцыяй, якая перадавалася ад пакалення да пакалення, і якая называюцца [[Вусная Тора|Вуснай Торай]]. |

== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
[[File:Entire Tanakh scroll set.png|left|thumb]] |
|||
Згодна з [[Талмуд]]у, большая частка зместа Танаха была складзена «[[Мужы Вялікага Сіноду|Мужамі Вялікага Сіноду]]» каля [[450 да н.э.|450 г. да н.э.]], і з таго часу застаецца нязменным. Сучасныя навукоўцы лічаць, што працэс кананізацыі Танаха быў завершаны паміж 200 да н.э. і 200 н.э. |

Версія ад 22:30, 22 сакавіка 2014
Танах (іўр.: תַּנַ "ךְ) — тэрмін, які выкарыстоўваецца ў іўдаізме для канона яўрэйскай Бібліі. Танах таксама вядомы як Масарэцкі тэкст або Мікра. Назва Танах з'яўляецца абрэвіятурай, створанай з пачатковых літар яўрэйскага алфавіта з трох традыцыйных падраздзяленняў Масарэцкага тэксту: Торы («вучэння», таксама вядомай як Пяцікніжжа Майсеевае), Невеім («Прарокі») і Кетувім («Пісанне»). Назва «Мікра» (іўр.: מקרא), што азначае «тое, што чытаюць», з'яўляецца альтэрнатывай яўрэйскім тэрмінам Танаху. Кнігі Танаху былі перададзеныя згодна з вуснай традыцыяй, якая перадавалася ад пакалення да пакалення, і якая называюцца Вуснай Торай.
Гісторыя
Згодна з Талмуду, большая частка зместа Танаха была складзена «Мужамі Вялікага Сіноду» каля 450 г. да н.э., і з таго часу застаецца нязменным. Сучасныя навукоўцы лічаць, што працэс кананізацыі Танаха быў завершаны паміж 200 да н.э. і 200 н.э.
У яўрэйскім тэксце першапачаткова зычныя былі напісаны з некаторым дадаткам галосных літар. У пачатку сярэдніх стагоддзяў навукоўцы вядомыя як Масарэты створылі адзіную фармалізаваную сістэму гучання. Гэта было зроблена галоўным чынам Ааронам бен Мошэ бен Ашэрам, у Ціберыйскай школе, на аснове вуснай традыцыі для чытання Танах, адсюль і назва Ціберыйскае гучанне. Яна таксама ўключала некаторыя з Бен Нафталі і вавілонскіх інавацый. Нягледзячы на параўнальна позні працэс кадыфікацыі, некаторыя традыцыйныя крыніцы і некаторыя артадаксальныя яўрэі лічаць, што вымаўленне ірэчытатывы выцякаюць з адкрыцця на Сінаі, так як немагчыма, каб прачытаць арыгінальны тэкст без вымаўлення і рэчытатываў паўз. Спалучэнне тэксту (іўр.: מקרא мікра), вымаўлення (іўр.: ניקוד niqqud) і рэчытатываў (іўр.: טעמיםAmim) даюць магчымасць чытачу зразумець і просты сэнс, а таксама нюансы ў сказе ў патоку тэксту.
Тэрміналогія
Танах складаецца з трох частак, гэты падзел добра адлюстраванны ў равіністычнай літаратуры. Аднак на працягу гэтага перыяду тэрмін «Танах» не выкарыстоўвалася. Замест гэтага, выкарыстоўвалася назва Мікра (іўр.: מקרא, што азначае «чытанне» або «тое, што чытаюць»), таму што біблейскія тэксты чыталіся публічна. Мікра па-ранейшаму выкарыстоўваецца на іўрыце і па сёнашні дзень, разам з Танахах, для абазначэння яўрэйскіх пісанняў.
Кнігі Танаху
Тора
Тора (іўр.: תּוֹרָה літэральна вучэнне) складаецца з пяці кніг, якія агульнавядомыя пад назвай «Пяць кніг Майсея». Друкаваныя версіі Торы часта называюць «пяць пяцічастак Торы».
У яўрэйскай мове пяць кніг Торы называюцца па пяці вядомых словах у кожнай з кніг. Ніжэй дадзены назвы на яўрэйскай мове з перакладам на беларускую:
1. (בְּרֵאשִׁית) — Быцце
2. (שמות) — Выхад
3. (ויקרא) — Левіт
4. (במדבר) — Лічбы
5. (דְּבָרִים) — Другі Закон
Невеім (Прарокі)
Частка Невеім (іўр.: נְבִיאִים, «Прарокі») складаецца з васьмі кніг. Гэты падзел уключае кнігі, якія падпадаюць у перыяд, пачынаючы з уваходу Ізраіля ў Зямлю запаветную да часоў Вавілонскага заваявання, гэта значыць «перыяд прарокаў». У Невеім, аднак, не ўваходзяць Хронікі, якія апісваюць дадзены перыяд, а таксама кніга Руфі, якая таксама была напісана ў дадзеную эпоху. Невеім часта дзеляць на Ранніх прарокаў (נביאים ראשונים), у якіх тэкст больш гістарычны, а таксама Пазнейшых прарокаў (נביאים אחרונים), якія змяшчаюць больш павучальных прароцтваў. 6. (יְהוֹשֻעַ) — Ісуса
7. (שופטים) — Суддзі
8. (שְׁמוּאֵל) — Самуіла (I і II)
9. (מלכים) — Цароў (I і II)
10. (יְשַׁעְיָהוּ) — Ісайя
11. (יִרְמְיָהוּ) — Ярэмія
12. (יְחֶזְקֵיאל) — Езекііль
13. Дванаццаць прарокаў (תרי עשר):
а. (הוֹשֵׁעַ) — Осія
б. (יוֹאֵל) — Іяіль
в. (עָמוֹס) — Aмас
г. (עֹבַדְיָה — Аўдзей
д. (יוֹנָה) — Ёна
е. (מִיכָה) — Міхей
ж. (נַחוּם) — Навум
з. (חֲבַקּוּק) — Авакум
і. (צְפַנְיָה) — Сафонія
к. (חַגַּי) — Агей
л. (זְכַרְיָה) — Захарыя
м. (מַלְאָכִי) — Малахія
Кетувім
Кетувім (כְּתוּבִים, «Пісанні») таксама вядомы на грэчаскай назве «Хагіяграфія» і складаецца з адзінаццаці кніг. У гэту частку ўваходзяць усе астатнія кнігі. Кетувім часта дзеліцца на катэгорыі: «Кнігі ісціны» (ספרי אמת), куды ўваходзяць Псалмы, Прытчы і кніга Ёва (яўрэйскія назвы гэтых трох кніг утвараюць іўрыце слова «ісціна», як акраверш, і ўсе тры кнігі маюць унікальныя рэчытатывы), «Кнігі мудрасці» (сюды ўваходзяць кнігі Ёва, Эклезіяста, Прытчы), «Паэтычныя кнігі», якія складаюцца з Псалмаў, Плачу Ераміі і Песня Песняй, а таксама «Гістарычныя кнігі», куды ўваходзяць Ездры-Неяміі і Хронікі.
14. (תהלים) — Псалмы
15. (משלי) — Прытчы
16. (אִיּוֹב) — Ёва
17. (שִׁיר הַשׁשִׁירִים) — Песнь пясней
18. (רוּת) — Руф
19. (איכה) — Плач Ераміі
20. (קֹהְלְת) — Эклезіяст
21. (אֶסְתֵר) — Есфір
22. (דָּנִיֵּאל) — Данііл
23. (עזרא ונחמיה) — Ездра-Неямія
24. (דברי הימים) — Хронікі (I і II)