Кніга прарока Сафонія
Кніга прарока Сафонія (צְפַנְיָה) | |
---|---|
Прарокі Сафонія і Барух. Нюрнбергская хроніка | |
Раздзел: | Кнігі Прарокаў |
Мова арыгінала: | старажытнаяўрэйская |
Жанр: | прароцкая кніга |
Папярэдняя (праваслаўе): | Кніга прарока Навума |
Наступная: | Кніга прарока Агея |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кні́га праро́ка Сафонія (іўр.: צְפַנְיָה; лац.: Prophetia Sophoniae; стар.-грэч.: Σοφονίας) — 36-я кніга кананічнага Старога Запавету, дваццаць трэцяя частка Танаху. Дзявятая з кніг г. зв. малых прарокаў.
Аўтар
[правіць | правіць зыходнік]Імя Цфанія (צְפַנְיָה şəfanjāh) — гэта скарочаны варыянт формы ад «Зефаньягу» (צְפַנְיָהוּ şəfanjāhû) і азначае «Яхвэ ўратаваў». Пра аўтара няма дакладнай інфармацыі, акрамя самога імя, і ёсць крыху інфармацыі пра ягоную сям’ю ў першым радку яго кнігі: «Слова Гасподняе, якое было Сафону, сыну Хусіі, сыну Гадаліі, сыну Амарыі, сыну Эзэкіі, у дні Ісаі, сына Амонавага, сына Юдавага».
Час напісання
[правіць | правіць зыходнік]Прыблізна праз сто гадоў пасля смерці Ісаі ў гісторыі абранага народа пачынаецца вырашальны перыяд. Ізраільскае царства больш не існавала. Іўдзейскае царства была абмежавана кавалкам зямлі вакол Іерусаліма і нагадвала толькі цень суверэннай дзяржавы. Тут усё больш і больш адкрыта пакланяюцца багам Асірыі, якая перамагла, і ў той жа час людзі незразумелым чынам спадзяюцца, што Яхве не дазволіць канчаткова загінуць вернікам Запавету. Пры такіх абставінах падчас кіравання цара Іасіі і выканаў сваю прарочую місію Сафоній. Сваёй дзейнасцю ён нейкім чынам падрыхтаваў вялікую рэлігійную рэформу цара Іасіі (кіраваў ў 639—609 да н.э.). Калі рэформа пачалася (628 г. да н. э.), прарока, верагодна, ужо не было ў жывых.
Змест
[правіць | правіць зыходнік]Кніга мае ўсяго 3 раздзелы, цалкам паэтычныя.
- Паходжанне (1:1)
- Блізкі суд над Іўдзеяй (1:12-2:3)
- Суд за грахі яўрэяў (1:12-13)
- Судны дзень (1:14-18)
- Заклік для вяртання (2:1-3)
- Суд нар народамі (2:4-15)
- над Філістымлянамі (2:4-7)
- над Маавам і Амонам (2:8-10)
- над краінамі Захаду і Поўдня (2:11)
- над Асірыяй
- Гора ўпартаму Іерусаліму (3:1-20)
- Гнеў Божы і будучае ачышчэнне (3:1-7)
- Бог пакіне «бедных і сціплых» людзей, якія нарадзілі новых, дасканалых людзей (3:8-13)
- Збаўленне Іерусаліма (3:14-20)
Галоўная тэма Кнігі — «Дзень Гасподні», які ахопіць усіх, уключаючы абраны народ. І ўсё ж Ізраіль, ачышчаны ад сваіх беззаконняў, стане цэнтрам выратавання свету. Пазней былі дададзены некаторыя прамовы, асабліва тыя, у якіх ён намякае на вавілонскі палон, які, як вядома, адбыўся пасля смерці Сафонія.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Большой библейский словарь / Под ред. У. Элуэлла, Ф. Камфота. — СПб.: Библия для всех, — 2007. — 1504 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кніга прарока Сафонія
- Кніга Сафона ў перакладзе Васіля Сёмухі
- Кніга прарокі Сахоні Архівавана 29 чэрвеня 2021. ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна
- Кніга прарока Сафона Архівавана 6 чэрвеня 2021. ў перакладзе Леаніда Галяка
- Кніга Сафоніі ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь
- Кніга Сафоніі ў перакладзе Антонія Бокуна