Кнігі Самуіла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кнігі Самуіла (סֵפֶר שְׁמוּאֵל)

Самуіл памазвае Давіда
Раздзел: Гістарычныя
Мова арыгінала: старажытнаяўрэйская
Мясцовасць: Ізраіль
Папярэдняя (Танах): Сефер Шафтым
Папярэдняя (праваслаўе): Кніга Руф
Наступная: Кніга Цароў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кні́гі Самуі́ла (іўр.: סֵפֶר שְׁמוּאֵל Сефер Шмуэль; лац.: Libri Samuelis; стар.-грэч.: Σαμουήλ) — дзве кнігі Старога Запавету. У кананічнай іўдзейскай Бібліі (Танаху) восьмая, у Септуагінце і праваслаўным каноне з практычных прычын была падзеленая на дзве часткі, якія атрымалі назву I і II (агулам з чатырох) кніг Царстваў.

Назва кнігі ў іўдзейскім каноне не азначае аўтарства Самуіла, а паказвае значнасць яго асобы сярод іншых, пра якіх распавядае кніга. Аўтарства невядомае, аднак лічыцца, што яна была пачата прарокам Самуілам, а пасля яго смерці працягнута яго паслядоўнікамі. Выкладае гісторыю Ізраіля ад нараджэння Саўла да сканчэння царавання Давіда.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]