Мэгілот

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Мэгіло́т (стар.-яўр.: חמש מגלותХамеш Мэгілот — пяць скруткаў) [1] — у іўдаізме другая падгрупа ў раздзеле Ктувім Танаха (Яўрэйскай Бібліі, якая складаецца з Торы, Нэвіім або Прарокаў, і Ктувім — Пісанняў). Гэты звод з пяці скруткаў уключае:

  1. Шыр га-Шырым,
  2. Мэгілат Рут,
  3. Эйха,
  4. Кагэлет,
  5. Мэгілат Эстэр.

У Мідрашы і Талмудзе не згадваецца слова «Мэгіла́», пад якім можна было б разумець гэтыя пяць скруткаў, бо падчас складання канону яны яшчэ не складалі суцэльнага збору[1].

Ні ў масарэцкім тэксце, ні ў талмудысцкім парадку размяшчэння яны не ідуць адзін за адным у парадку, у якім яны знаходзіліся ў першых пяці выданнях Бібліі. У талмудысцкай эпосе пад словам «Мэгіла» разумелі адзін скрутак Эсфір, што даказваецца трактатам той ж назвы, і толькі пасля назву гэтую сталі прыкладаць і да астатніх скруткаў, які ўвайшлі у талмудысцкую эпоху ў літургію. [1]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]