Мексіканская кухня: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др Bot: Migrating 32 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q207965 (translate me) |
Belahvostau (размовы | уклад) др шаблон |
||
Радок 23: | Радок 23: | ||
[[Катэгорыя:Мексіканская кухня| ]] |
[[Катэгорыя:Мексіканская кухня| ]] |
||
{{Нацыянальныя кухні}} |
|||
{{Link GA|no}} |
{{Link GA|no}} |
Версія ад 13:09, 6 красавіка 2014
Мексіканская кухня — кухня, што паходзіць з Мексікі. Атрымала вядомасць у свеце з-за мнагастайнасці яе водараў, маляўнічага ўпрыгожвання, і вялікай колькасці спецый і інгрэдыентаў, шматлікія з якіх родныя для краіны. Уяўляе сабой сінтэз ацтэкскіх і іспанскіх кулінарных традыцый.
Бадай што асноўная страва мексіканскай кухні — тарцільяс (Tortillas) (кукурузны лаваш) з прыправамі, першае месца сярод якіх займае перац чылі — «візітная картка» гэтай кухні. З тарцільяс вырабляюць разнастайныя рулецікі: бурыта (мясны піражок), энчылада (з сырам і памідорамі), чымічанга (курыца, мяса, фасоля загорнутыя у ляпёшку і палітыя сырам).
З першых страў вядомы суп з тарцільі (sopa a tortilla) — даволі востры прадукт. У курыны булён дадаюць абсмажаныя ў кукурузным алеі цыбулю і часнок, ачышчаныя ад скуры і семак, дробна нарэзаныя памідоры, чорны перац, кумін, кінзу і востры перац чылі. Сумесь трымаюць на агні паўгадзіны, а затым падаюць у глыбокую місу з драным сырам і смажанымі палоскамі тарцілья шырынёй каля 1 см. У супе тарцільяс разбухаюць і напітваюцца пякучай вільгаццю булёну.
Сярод мясных страў першае месца займае фахіта (Fajita) — абсмажаная на грылі ялавічына.
З гарніраў найбольш распаўсюджаныя рыс і фасоля. Характэрныя спецыі: кінза, кумін, арэгана, перцы серана (Serrano) і халапенья (Jalapeno). Спецыфіку стравам мексіканскай кухні надае і соус сальса.
Знакаміты мексіканскі алкагольны напой — тэкіла (tequila). Месіканцы шырока ўжываюць піва (асноўныя брэнды — «Modelo» і «Corona») і, у значна меншай ступені, віно.
Важнае месца ў гісторыі мексіканскай кухні займае шакалад.
Гл. таксама
Мексіканская кухня на Вікісховішчы |