Крыстафер I (кароль Даніі): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
др The file Image:Christoffer_I_Ribe_.JPG has been replaced by Image:Christoffer_I_Ribe.JPG by administrator commons:User:Steinsplitter: ''Robot: Removing space(s) before file extension''. ''Translate me!''
Радок 1: Радок 1:
[[File:Christoffer I Ribe .JPG|thumb|Крыстафер I]]
[[File:Christoffer_I_Ribe.JPG|thumb|Крыстафер I]]
'''Крыстафер I''' ({{lang-da|Christoffer 1.}}, [[1219]] — {{ДС|29|5|1259}}) — кароль [[Данія|Даніі]] з [[1252]] года. Сын дацкага караля Вальдэмара II і прынцэсы Берэнгарыі Партугальскай, брат дацкіх каралёў Абеля і Эрыка IV. Абраны каралём 25 снежня 1252 года пасля смерці старэйшага брата Абеля.
'''Крыстафер I''' ({{lang-da|Christoffer 1.}}, [[1219]] — {{ДС|29|5|1259}}) — кароль [[Данія|Даніі]] з [[1252]] года. Сын дацкага караля Вальдэмара II і прынцэсы Берэнгарыі Партугальскай, брат дацкіх каралёў Абеля і Эрыка IV. Абраны каралём 25 снежня 1252 года пасля смерці старэйшага брата Абеля.



Версія ад 23:18, 3 чэрвеня 2014

Крыстафер I

Крыстафер I (дацк.: Christoffer 1., 121929 мая 1259) — кароль Даніі з 1252 года. Сын дацкага караля Вальдэмара II і прынцэсы Берэнгарыі Партугальскай, брат дацкіх каралёў Абеля і Эрыка IV. Абраны каралём 25 снежня 1252 года пасля смерці старэйшага брата Абеля.

Большую частку праўлення займаўся барацьбой са сваімі шматлікімі супернікамі. Пасля прызнання сына Абеля кіраўніком паўднёвай Ютландыі Крыстафер спыніў яго спробы заняць дацкі трон, але гэта прывяло да таго, што гэтая памежная тэрыторыя стала адносна незалежнай ад улады караля. Ён таксама быў вымушаны шукаць прымірэнне з каралямі Нарвегіі і Швецыі, справакаванымі ўварваннем Абеля на іх тэрыторыю, і саступіў асобным палітычным патрабаванням дацкай шляхты. Пры ім упершыню быў скліканы сярэднявечны дацкі парламент Данехоф (дацк. Danehof).

Крыстафер быў адлучаны ад каталіцкай царквы, калі спрабаваў кананізаваць свайго брата Эрыка IV, які быў меркавана забіты Абелем ў 1250 годзе. Крыстафер арыштаваў архібіскупа Якаба Эрландсена пасля таго, як ён адмовіўся прызнаць яго сына Эрыка паўнапраўным спадчыннікам трону. Але адлучэнне мела нязначны эфект і Крыстафер быў пахаваны па хрысціянскіх звычаях біскупам Рыбе.

Смерць караля была вельмі нечаканай. Неўзабаве пасля прыняцця Святой Камуніі ён памёр, але доказаў яго атручвання няма. Прыхільнікі Крыстафера, аднак, былі перакананыя ў яго атручванні і называлі яго «Krist-Offer» («Хрыстова ахвяра»).