Перайсці да зместу

Фрэдэрык Х

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрэдэрык Х
дацк.: Frederik 10.
манарх Даніі
з 14 студзеня 2024
Папярэднік Маргрэтэ II

Нараджэнне 26 мая 1968(1968-05-26)[1][2] (56 гадоў)
Род Глюксбургі[d][3] і Глюксбургі
Імя пры нараджэнні дацк.: Frederik André Henrik Christian
Бацька Хенрык, прынц Дацкі[d][4]
Маці Маргрэтэ II[4]
Жонка Марыя Дацкая[d]
Дзеці Крысціян[d][4], Ізабэла[d][4], Вінцэнт[d][4] і Жазефіна[d][4]
Веравызнанне Царква Дацкага Народа
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат палітычных навук[d][5] (1995)
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Прыналежнасць Данія
Род войскаў узброеныя сілы Даніі[d]
Званне адмірал[6] і генерал[6]
Узнагароды
ордэн Зоркі Румыніі Grand Cordon of the Supreme Order of the Chrysanthemum Grand Cross Special Class of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany Grand Cross 1st class of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany Knight Grand Cross of the Order of the Falcon Knight Grand Cross with Collar of the Order of Saint Olav‎ Вялікі крыж ордэна Трох зорак Вялікі крыж ордэна Ізабелы Каталічкі ордэн Белай ружы Фінляндыі Knight Grand Commander of the Order of the Dannebrog кавалер Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»

Nersornaat in gold[d] (23 лютага 2004)

Knight of the Order of the Elephant
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрэдэрык Х (дацк.: Frederik André Henrik Christian; нар. 26 мая 1968 года) — кароль Даніі з 14 студзеня 2024 года.

Па бацькоўскай лініі належыць да французскага графскага дому Лабард дэ Манпеза. Па мацярынскай лініі належыць да дынастыі Глюксбургаў. Кароль Фрэдэрык — сын дацкай каралевы Маргрэтэ II і прапраўнук брытанскай каралевы Вікторыі.

Вывучаў паліталогію ў Орхускім універсітэце, з 1992 па 1993 гады вучыўся ў Гарвардскім універсітэце, у лютым 1995 года атрымаў навуковую ступень кандыдата палітычных навук. У 1994 годзе стажыраваўся ў місіі Даніі пры ААН у Нью-Ёрку. З кастрычніка 1998 па кастрычнік 1999 года быў першым сакратаром пасольства Даніі ў Парыжы. Служыў у дацкай арміі, у авіяцыі і на флоце. У прыватнасці, служыў у элітным падраздзяленні вадалазаў. З 2004 года — капітан-камандуючы флотам, падпалкоўнік арміі і авіяцыі. Удзельнічаў у палярнай экспедыцыі «Сірыус-2000».

З 22 лютага 2023 года па 16 красавіка 2023 года з’яўляўся часовым рэгентам пры сваёй маці, каралевы Маргрэтэ II, якая перанесла складаную аперацыю на спіне.

У навагоднім звароце 31 снежня 2023 года каралева Маргрэтэ II абвясціла аб сваім адрачэнні. 14 студзеня 2024 года, у дзень 52-й гадавіны пачатку свайго праўлення, Маргрэтэ II адраклася ад прастола на пасяджэнні Дзяржаўнай рады ў палацы Крысціянсборг. Пасля гэтага на балконе палаца прэм’ер-міністр Метэ Фрэдэрыксен абвясціла Фрэдэрыка X новым каралём Даніі.

14 мая 2004 года тады яшчэ наследны прынц Фрэдэрык ажаніўся з аўстралійкай Мэры Элізабэт Дональдсан, якая ў дзень вяселля атрымала тытул кронпрынцэсы Даніі. 15 кастрычніка 2005 года ў наследнага прынца і прынцэсы нарадзіўся сын, прынц Крысціян Вальдэмар Анры Джон, які з’яўляецца цяпер першым у чарзе на дацкі трон. Яго хрышчэнне адбылося 21 студзеня 2006 года ў палацавай капліцы Крысціянсборга. 21 красавіка 2007 года ў наследнага прынца Фрэдэрыка і кронпрынцэсы нарадзілася дачка, прынцэса Ізабэла Генрыета Інгрыд Маргрэтэ. Яна была ахрышчана 1 ліпеня 2007 года ў царкве палаца Фрэнсборг. 8 студзеня 2011 года ў прынца і прынцэсы нарадзіліся яшчэ хлопчык і дзяўчынка — прынц Вінцэнт Фрэдэрык Мінік Аляксандр і прынцэса Жазэфіна Сафія Івала Мацільда.

Зноскі