Свен III Гратэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Свен III Гратэ
дацк.: Sven III.
манарх Даніі
1146 — 1154
Сумесна з Кнуд V
Папярэднік Эрык III
Пераемнік Кнуд V

Нараджэнне 1125[1]
Смерць 23 кастрычніка 1157(1157-10-23)
Род Эстрыдсены
Бацька Эрык II Памятлівы
Маці Thunna[d]
Жонка Адэла Майсенская[d][2]
Дзеці Luitgard of Denmark[d]
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свен III Гратэ (дацк.: Svend 3. Grathe, каля 1125 — 23 кастрычніка 1157) — кароль Даніі з 1146 года. Быў суправіцелем разам з траюрадным братам Кнудам V (11521154, 1157). Незаконнанароджаны сын Эрыка II.

Помнік Свена III у Норбаргу, які ён заснаваў

Пасля адрачэння Эрыка III ад прастола ў 1146 годзе Свен быў абраны каралём Зеландыі і наступныя некалькі гадоў змагаўся з Кнудам V, які ў той час кіраваў у Ютландыі. Разам з іншым братам Вальдэмарам I у 1151 годзе вымусіў Кнуда V бегчы з Даніі ў Свяшчэнную Рымскую імперыю, дзе ён папрасіў дапамогі ў імператара. Умяшанне Фрыдрыха I дазволіла Кнуду стаць суправіцелем, Свен стаў «старэйшым каралём».

Жорсткія манеры і прагерманская арыентацыя Свена прывялі да незадаволенасці народа, і ў 1154 годзе ён быў зрынуты Кнудам V пры падтрымцы Вальдэмара I, які перайшоў на бок Кнуда. Пасля некалькіх гадоў выгнання ў 1157 годзе вярнуўся на радзіму і дамогся прымірэння з братамі. Данія былі падзелена на тры часткі, і Свен стаў кіраўніком Сконэ.

Падчас святкавання прымірэння ў Роскіле 9 жніўня 1157 года спрабаваў забіць двух іншых суправіцеляў (т.з. «Крывавы баль у Роскіле»). Кнуд V быў забіты, а Вальдэмар I бег у Ютландыю. 23 кастрычніка ён перамог Свена ў бітве і забіў яго пры спробе ўцячы на пустцы Гратэ, каля Вібарга (адсюль і яго мянушка).

Зноскі

  1. Svend III // Sapere.itDe Agostini Editore, 2001.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.