Олаф Хокансан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Олаф Хокансан
дацк.: Óláfr Hákonsson
Oluf 2 of Denmark (Kronborg tapestries).jpg
Oluf Hakonsen.svg

манарх Даніі[d]
3 мая 1376 — 3 жніўня 1386
Папярэднік Вальдэмар IV Атэрдаг
Пераемнік Маргарыта I Дацкая
манарх Нарвегіі[d]
1380 — 3 жніўня 1386
Папярэднік Хокан Магнусан
Пераемнік Маргарыта I Дацкая

Нараджэнне 1370[1][2][3]
Смерць 3 жніўня 1387
Месца пахавання
Род Род Фолькунгаў
Бацька Хокан Магнусан
Маці Маргарыта I Дацкая
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць манарх
Commons-logo.svg Олаф Хокансан на Вікісховішчы

О́лаф Хокансан (дацк.: Óláfr Hákonsson; 13701387) — сын нарвежскага караля Хокана Магнусана і Маргарыты Дацкай — дачкі дацкага караля Вальдэмара IV.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1376 годзе Олаф узыйшоў на дацкі прастол пад імем Олаф II. Паводле іншых звестак ён узяў імя Олаф III[4], з прычыны таго, што ў гісторыі Даніі быў афіцыйна не прызнаны кароль Олуф II, які кіраваў у Сконэ з 1139 года па 1141 год.

Олаф стаў спадчыннікам нарвежскага прастола, калі быў абраны каралём Даніі. Пасля смерці бацькі ён у 1380 годзе атрымаў у спадчыну нарвежскі прастол. На нарвежскім прастоле ён знаходзіўся пад імем Олаф IV. Была заключана дацка-нарвежская унія, якая праіснавала да 1814 года. На працягу гэтага перыяду, за выключэннем невялікага перапынку, у Даніі і Нарвегіі кіраваў адзін кароль.

У 1385 годзе Олаф дасягнуў паўналецця ў быў абвешчаны каралём Сконэ, якая з 1370 года належала гарадам Ганзы. Таксама з 1385 года прэтэндаваў на шведскі прастол (у апазіцыі да Альбрэхта Мекленбургскага), але памёр у 1387 годзе

Пасля заўчаснага скону Олафа яго маці Маргарыта Дацкая ў 1389 годзе здолела аб’яднаць Данію, Нарвегію і Швецыю пад уладай адной кароны, у 1397 годзе была заключана Кальмарская унія.

Зноскі

  1. Olaf IV Haakonsson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Oluf II Haakonsson, King of Denmark and Norway // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Olaf II de Dinamarca // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  4. Olaf IV Haakonsson (англ.) . Encyclopædia Britannica, Inc.. Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2013. Праверана 31 мая 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]