Кнуд V
Кнуд V | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
дацк.: Knud V | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Свен III Гратэ | ||||||
Папярэднік | Эрык III | ||||||
Пераемнік | Вальдэмар I Вялікі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1129 | ||||||
Смерць |
29 лістапада 1157 |
||||||
Род | Эстрыдсены | ||||||
Бацька | Магнус I Моцны | ||||||
Маці | Рыкса Баляславаўна | ||||||
Жонка | Хелена Шведская[1] | ||||||
Дзеці | Нільс Орхускі[d], Вальдэмар Кнудсан[d], Хільдэгарда Дацкая[d] і Брыгіта Дацкая[d] | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кнуд V (дацк.: Knud 5., 1129 — 9 жніўня 1157, Роскіле) — кароль Даніі з 1146 года. Суправіцель Свена III і Вальдэмара I.
Унук дацкага караля Нільса, сын Магнуса Моцнага. Пасля адрачэння Эрыка III феадалы Ютландыі абвясцілі яго каралём. Наступныя некалькі гадоў ён дарэмна спрабаваў перамагчы ў барацьбе са сваім траюрадным братам Свенам III — кіраўніком Зеландыі. У 1151 годзе Кнуд быў выгнаны з Даніі. Яго просьба да імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыху I дапамагчы дазволіла яму стаць толькі суправіцелем Свена III.
Сакрэтны саюз з Вальдэмарам (сын Кнуда Лаварда, забітага бацькам Кнуда V) прывёў да ўцёкаў Свена III з краіны ў 1154 годзе. Кнуд і Вальдэмар сталі разам кіраваць краінай. Паводле вынікаў новай міжусобнай вайны ў 1157 годзе Кнуд стаў кіраўніком Зеландыі, але падчас святкавання прымірэння ў Роскіле меркавана быў забіты воінамі Свена III.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Канут (Кнут), король // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.