Горм Стары
| Горм Стары | ||||
|---|---|---|---|---|
| дацк.: Gorm den Gamle | ||||
| Горм Стары. Аўтар Аўгуст Карл Вільгельм Томсен (1813-86) | ||||
|
| ||||
|
||||
| Папярэднік | Кнуд I Хардэкнуд | |||
| Пераемнік | Харальд I Сінязубы | |||
|
|
||||
| Нараджэнне | 877[1] ці 890[2] | |||
| Смерць |
1 снежня 958[1], 958[3] ці 964[4] |
|||
| Месца пахавання | ||||
| Род | Кнютлінгі | |||
| Бацька | Кнуд I Гардэкнуд | |||
| Жонка | Ціра[d] | |||
| Дзеці | Харальд I Сінязубы, Кнуд Гормсан[d], Гунхільда Маці Конунгаў[d], Токе Гормсан[d] і Strut-Harald[d] | |||
Горм Стары (дацк.: Gorm den Gamle; 910-я—958?) — кароль Даніі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын дацкага караля Кнуда I Хардэкнуда. Паводле слоў яго нашчадка, дацкага караля Свена II Эстрыдсена, Горм кіраваў з Елінгу ўсёй Даніяй і, хутчэй за ўсё, Шлезвігам.
Паходжанне мянушкі не зусім зразумелае. Горм не быў ні старым, ні прастадушным, раннія крыніцы сведчаць пра яго адкрытасць і прагматызм, калі справа тычылася адносін з хрысціянскімі суседзямі на поўдні. У часы Горма большасць датчан ушаноўвала старажытнагерманскіх багоў, але ўжо падчас кіравання яго сына Харальда I Сінязубага Данія афіцыйна прыняла хрысціянства.

Сцвярджаецца, што рэшткі Горма былі знойдзены на месцы першай хрысціянскай царквы ў Елінгу, пабудаванай пры Харальдзе. Лічыцца, што яны былі перанесены з узгорка, дзе ён быў першапачаткова пахаваны, а сам узгорак быў пераўтвораны ў памятнае месца.
Ад Горма вядзецца радавод усіх дацкіх манархаў, да кіруючай у наш час каралевы Маргрэтэ II, што робіць Данію найстарэйшай бесперапыннай манархіяй у Еўропе (у свеце яна саступае толькі Японіі).
Горм Стары быў жанаты з Цірай (або Цюрай), якая атрымала мянушку «Выратавальніца Даніі»[5]. Яе імем быў названы астэроід (115) Ціра, адкрыты ў 1871 годзе.
Зноскі
- ↑ а б https://historica.fandom.com/wiki/Gorm_the_Old
- ↑ https://copenhagenet.dk/DK-Denmark-Jelling.asp
- ↑ https://archive.wikiwix.com/cache/index2.php?url=http%3A%2F%2Fwww.kingsofdenmark.dk%2Fking1.htm#federation=archive.wikiwix.com&tab=url
- ↑ https://www.youtube.com/watch?v=xcADJJkBoCQ
- ↑ Сноры Стурлусан. «Круг Зямны»: «Сага пра Хальвдана Чорнага» (глава V).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гвин Джонс. Викинги. Потомки Одина и Тора = A history of the vikings / Пер. с англ. З. Ю. Метлицкой. — Центрполиграф. — М., 2007. — С. 104—110. — 445 с. — (Загадки древних цивилизаций). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-9524-3095-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- KINGS of DENMARK 935—1042 (FAMILY of GORM) (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 27 красавіка 2010.
- Runensteine in Jelling (ням.)(недаступная спасылка). Treffpunkt-Howaldt. Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2011. Праверана 27 красавіка 2010.