Эрык V Кліпінг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эрык V Кліпінг
дацк.: Erik 5. Klipping
Эрык V Кліпінг
кароль Даніі
29 мая 1259 — 22 лістапада 1286
Папярэднік: Крыстафер I
Пераемнік: Эрык VI
 
Веравызнанне: хрысціянства
Нараджэнне: 1249(1249)
Данія
Смерць: 22 лістапада 1286(1286-11-22)
Фіндэруп, каля Вібарга
Пахаванне: Viborg Cathedral[d]
Род: Эстрыдсены
Бацька: Крыстафер I
Маці: Маргрэтэ Памеранская
Жонка: Агнэса Брандэнбургская
Дзеці: Эрык VI[d], Крыстафер II[d], Марта Дацкая[d] і Рыхіза[d]
пячатка Эрыка V

Эрык V Кліпінг (або Гліпінг) (дацк.: Erik 5. Klipping, 1249 — 22 лістапада 1286, Фіндэруп, каля Вібарга) — кароль Даніі з 1259 года. Сын дацкага караля Крыстафера I і Маргрэтэ Памеранскай.

Барацьба за трон[правіць | правіць зыходнік]

Да 1264 года кіраваў пад заступніцтвам маці, удавы Маргрэтэ Памеранскай. У 1261 годзе армія караля была разбіта аб'яднанымі сіламі Шлезвіга і Гольштэйна пад кіраўніцтвам Якаба Эрландсена, з якім канфліктаваў яшчэ бацька Эрыка. Эрык і яго маці былі захоплены ў палон. У перыяд 12611262 знаходзіўся ў няволі ў Гольштэйне, пазней яго перавезлі ў Брандэнбург. У 1264 годзе быў вызвалены пры ўмяшанні Рымскага Папы і нямецкіх князёў.

Бесперапынная барацьба паміж Эрыкам і яго прыхільнікамі з аднаго боку і сям'ёй ранейшага караля Абеля з іншага вымусіла каралеву Маргрэтэ напісаць ліст Рымскаму Папе Урбану IV (каля 1262/1263) з просьбай дазволіць жанчыне атрымаць у спадчыну дацкі прастол, такім чынам даўшы шанец адной з сясцёр Эрыка стаць кіруючай каралевай Даніі ў выпадку смерці маладога караля (на той момант у яго не было дзяцей). Папа Рымскі, відаць, пагадзіўся, але падобны сцэнарый не быў рэалізаваны — прастол атрымаў у спадчыну сын Эрык, названы ў гонар дзядзькі Эрыка IV.

Эрык спрабаваў навязаць сваю ўладу царкве і знаці. Канфлікт з дваранствам для Эрыка вырашыўся ўдала. Пасля смерці свайго стрыечнага брата, герцага Шлезвіга, у 1272 годзе Эрык атрымаў кантроль над Шлезвігам, а ў 1276, насуперак пазіцыі магнатаў, абвясціў пераемнікам свайго сына Эрыка. Але ў 1282 годзе ён вымушаны прыняць пагадненне, якое абмежавала яго ўладу (дацк.: Håndfæstning — свайго роду дацкая Вялікая хартыя вольнасцей). Хартыя абавязвала караля склікаць штогадовы сход знаці і вышэйшага духавенства, абараняла дваран ад безпадстаўнага зняволення.

У 1270-х гадах напаў на Смоланд.

Забойства Эрыка[правіць | правіць зыходнік]

Эрык быў забіты 22 лістапада 1286 года. Многія магутныя дваране на чале з маршалам Стыгам Андэрсанам Хвідам былі абвешчаны па-за законам. Ці сапраўды яны мелі якое-небудзь дачыненне да забойства ў маленькай вёсцы Фіндэруп (дацк.: Finderup) каля Вібарга, дагэтуль не вядома. Смерць караля азначала, што яны страцілі амаль усю ўладу і ўплыў, якія ім даравала хартыя 1282 года, бо новы кароль не быў звязаны гэтым пагадненнем. Забойства Эрыка, які быў заколаты ў сне, — сярэднявечная тайна, якая так і не была разгадана. Некаторыя гісторыкі паказвалі на герцага паўднёвай Ютландыі як на магчымага забойцу, але доказы гэтай версіі так і не былі выяўлены.

Мянушка караля[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне мянушкі караля «Кліпінг» (або «Гліпінг») спрэчнае. Самая распаўсюджаная версія — мянушка азначала сярэднявечную манету, якая стала «падрэзанай» і скарацілася пры дэвальвацыі. Папулярнае раней тлумачэнне, што Эрык часта міргаў (дацк.: glippe), цяпер не лічыцца агульнапрынятым.

Шлюбы і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

У 1273 годзе ажаніўся з Агнэсай Брандэнбургскай (ням.: Agnes von Brandenburg, 1257 — 29 верасня 1304) — дачкой маркграфа Брандэнбургскага Іагана I. Дзеці:

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]