Мадэрн: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 60 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q34636 (translate me)
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Ссылки: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| (2) using AWB
Радок 24: Радок 24:


[[Катэгорыя:Мадэрн|*]]
[[Катэгорыя:Мадэрн|*]]

{{Link FA|bg}}
{{Link FA|sl}}

Версія ад 22:42, 2 сакавіка 2015

Альфонс Муха.
Мод Адамс як Жанна д’Арк. Афіша 1909 г.

Мадэ́рн (ад фр.: moderne — сучасны), ар-нуво (фр.: art nouveau, літар. «новае мастацтва»), югендстыль (ням.: Jugendstil — «малады стыль») — мастацкі кірунак у мастацтве, найбольш папулярны ў другой палове XIX — пачатку XX стагоддзя. Яго характэрнымі асаблівасцямі з'яўляюцца адмова ад прамых ліній і вуглоў на карысць больш натуральных, «прыродных» ліній, цікавасць да новых тэхналогій (напрыклад у архітэктуры), росквіт прыкладнога мастацтва.

Мадэрн імкнуўся спалучаць мастацкія і ўтылітарныя функцыі ствараных твораў, залучыць у сферу прыгожага ўсе сферы дзейнасці чалавека. У іншых краінах завецца таксама: «ціфані» (па імі Л. К. Ціфані) у ЗША, «ар-нуво» і «fin de siècle» (літар. «канец века») у Францыі, «югендстыль» (дакладней, «югендштыль» — ням.: Jugendstil, па назве заснаванага ў 1896 годзе ілюстраванага часопіса Die Jugend) у Германіі, «стыль Сецэсіён» (Secessionsstil) у Аўстрыі, «мадэрн стайл» (modern style, літар. «сучасны стыль») у Англіі, «стыль ліберці» у Італіі, «мадэрнізма» у Іспаніі, «Nieuwe Kunst» у Нідэрландах, «яловы стыль» (style sapin) у Швейцарыі.

Гл. таксама

Ссылки